Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Тып прэмія міру[d] і прэмія[d]
Заснаванне 20 снежня 1949
Краіна
Колькасць узнагароджанняў 45

Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1949 года. Памер прэміі складаў 100 тысяч рублёў.

Прэмія ўручалася з 1949 па 1955 год. Пасля XX з’езда КПСС, на якім першым сакратаром ЦК КПСС М. С. Хрушчовым быў зачытаны даклад «Аб кульце асобы і яго наступствах», Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію «За ўмацаванне міру паміж народамі». Пры гэтым медаль з выявай Старшыні Савета Міністраў СССР І. В. Сталіна была заменена на медаль з выявай заснавальніка СССР В. І. Леніна.

Нязменным старшынёй Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» быў савецкі фізік Д. В. Скабельцын.

Гісторыя ўстановы прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Савецкая паштовая марка з выявай медаля лаўрэата прэміі, 1953 год. Мастак С. Паманскі (ЦФА (ІТЦ «Марка») № 1717)

Ініцыятыва заснавання прэміі абмяркоўвалася 17 снежня 1949 года на пасяджэнні Камітэта па распрацоўцы і арганізацыі правядзення мерапрыемстваў, звязаных з сямідзесяцігоддзем Сталіна. На гэтым пасяджэнні старшыня Камітэта М. М. Швернік агучыў прапанову «заснаваць 5-10 міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“». Па словах В. М. Молатава, які ўдзельнічаў на пасяджэнні, пытанне аб прэміях «мае вялікае палітычнае значэнне не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету. Ён будзе адлюстроўваць найбольш глыбокія думы і імкненні народных мас у цяперашні час, будзе адказваць жаданням усяго нашага народа»[1].

Характэрна, што на пасяджэнні кінарэжысёрам Г. В. Аляксандравым было выказана пажаданне, «каб першую прэмію прысудзілі таварышу Сталіну». На гэту прапанову зрабіў заўвагу А. І. Мікаян: «Сталінскую прэмію і яму ж прысуджаць?». У выніку Г. М. Малянкоў прапанаваў: «Прысуджаць будзе спецыяльны камітэт. Ён разгледзіць, можа быць, і будзе такая прапанова»[1].

У адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб заснаванні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“», якім былі заснаваны прэміі, «прэміі прысуджаюцца грамадзянам любой краіны свету, незалежна ад іх палітычных, рэлігійных і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў справе барацьбы супраць падпальшчыкаў вайны і за ўмацаванне міру». Указам было ўстаноўлена, што асобы, якія ўзнагароджваюцца міжнароднай Сталінскай прэміяй, атрымліваюць дыплом лаўрэата[2], залаты нагрудны медаль з выявай І. В. Сталіна[3], а таксама грашовую прэмію ў памеры 100 тысяч рублёў. Гэтым жа ўказам было ўстаноўлена, што прэміі «прысуджаюцца штогод у колькасці ад 5 да 10 прэмій Спецыяльным камітэтам па міжнародных сталінскіх прэміях, які ўтвараецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл розных краін свету» і прысуджэнне прэмій «Дзень народзінаў Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна — 21 снежня кожнага года». Першыя прэміі указ пастанавіў прысудзіць ў 1950 годзе.

Указ быў падпісаны 20 снежня 1949 года Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. М. Швернікам і сакратаром Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР А. Ф. Горкіным[4].

Камітэт па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі»[правіць | правіць зыходнік]

На 6 красавіка 1951 года Старшынёй камітэта быў Д. В. Скабельцын. Намеснікі Старшыні Камітэта: Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: Джон Бернал (Англія), Пабла Нэруда (Чылі), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Бернгард Келерман (Германія), Міхаіл Садавяну (Румынія), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілля Эрэнбург (СССР).

На 12 снежня 1953 года Старшынёй Камітэта быў Д. В. Скабельцын. Намеснікі Старшыні Камітэта Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: М. Андэрсан-Нексе (Данія), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Міхаіл Садавяну (Румынія), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілья Эрэнбург (СССР).

На 9 снежня 1955 года старшынёй Камітэта быў акадэмік АН СССР Д. В. Скабельцын. Намеснікі старшыні Камітэта: Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: Ганна Зэгерс (ГДР), Антоніа Банфі (Італія), Джон Бернал (Англія), Пабла Нэруда (Чылі), Міхаіл Садавяну (Румынія), Сахіб Сінг Сакхей (Індыя), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Рыгор Аляксандраў (СССР), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілья Эренбург (СССР).

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

1951[правіць | правіць зыходнік]

Прэміі за 1950 год[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 6 красавіка 1951 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1950 год»[5], прэмію атрымалі 7 лаўрэатаў:

  1. Сцяг Францыі Фрэдэрык Жаліё-Кюры (Францыя) — прафесар «Калеж дэ Франс», член Французскай акадэміі навук
  2. Сцяг Кітая Сун Цынлін (Кітай) — старшыня Кітайскай асацыяцыі народнай дапамогі
  3. Сцяг Вялікабрытаніі Х’юлет Джонсан (Вялікабрытанія) — духоўнік Кентэрберыйскага сабора
  4. Сцяг Францыі Эжэні Катон (Францыя) — ганаровы дырэктар Вышэйшай нармальнай школы в Сеўры
  5. Сцяг ЗША Артур Моўлтан (ЗША) — былы пратэстанцкі епіскап
  6. Сцяг КНДР Пак Чжон-э (КНДР) — старшыня Дэмакратычнага жаночага саюзу Карэі
  7. Сцяг Мексікі Эрыберта Хара (Мексіка) — палітык, рэвалюцыянер

Прэміі за 1951 год[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 20 снежня 1951 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1951 год», прэмію атрымалі 6 лаўрэатаў:

  1. Сцяг Кітая Га Мажо (Кітай) — прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук
  2. Сцяг ГДР Ганна Зэгерс (ГДР) — пісьменніца
  3. Сцяг Бразіліі Жоржы Амаду (Бразілія) — пісьменнік
  4. Сцяг Японіі Ікуа Аяма (Японія) — прафесар, дэпутат парламента
  5. Сцяг Вялікабрытаніі Моніка Фелтан (Вялікабрытанія) — грамадскі дзеяч
  6. Сцяг Італіі П’етра Нені (Італія) — дэпутат парламента

1952[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 20 снежня 1952 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1952 год», прэмію атрымалі 7 лаўрэатаў:

  1. Сцяг Індыі Сайфуддзін Кітчлу (Індыя) — старшыня Усеіндыйскага Савета міру
  2. Сцяг ЗША Поль Робсан (ЗША)
  3. Сцяг Францыі Іў Фарж (Францыя)
  4. Джэймс Эндзікот (Канада) — святар
  5. Сцяг СССР Ілья Рыгоравіч Эрэнбург (СССР) — пісьменнік
  6. Сцяг ГДР Ёханес Роберт Бехер (ГДР) — пісьменнік
  7. Сцяг Бразіліі Эліза Бранка (Бразілія)

1953[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 12 снежня 1953 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1953 год», прэмію атрымалі 10 лаўрэатаў:

  1. Сцяг Польшчы Лявон Кручкоўскі (Польшча) — пісьменнік
  2. Сцяг Чылі Пабла Нэруда (Чылі) — пісьменнік
  3. Сцяг Італіі Андрэа Гаджэра (Італія) — святар
  4. Сцяг СССР Ніна Васільеўна Папова (СССР) — сакратар УЦСПС
  5. Сцяг Францыі Кот П’ер (Францыя) — дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі
  6. Сцяг ЗША Говард Мелвін Фаст (ЗША) — пісьменнік
  7. Сцяг Бельгіі Ізабела Блюм (Бельгія) — дэпутат парламента Бельгіі
  8. Сцяг Вялікабрытаніі Джон Дэсманд Бернал (Вялікабрытанія) — прафесар Лонданскага універсітэта
  9. Сцяг Швецыі Андрэа Андрэен (Швецыя) — доктар медыцыны, галоўны ўрач клінічнага шпіталя Стакгольма
  10. Сцяг Індыі Сахіб Сінг Сакхей (Індыя) — прафесар, генерал-маёр, член Савета штатаў парламента Індыі

1954[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 18 снежня 1954 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1954 год» прэмію атрымалі 9 лаўрэатаў:

  1. Сцяг ГДР Бертальт Брэхт (ГДР) — паэт і драматург
  2. Сцяг Кубы Нікалас Гільен (Куба) — паэт
  3. Сцяг М'янмы (1974-2010) Такін Кода Хмайн (Бірма) — пісьменнік
  4. Сцяг Францыі Ален Ле Леап (Францыя) — генеральны сакратар Усеагульная канфедэрацыя працы
  5. Сцяг Калумбіі Бальдамера Санін Кана (Калумбія) — прафесар, ганаровы доктар Эдынбургскага і Багоцкага ўніверсітэтаў
  6. Сцяг Інданезіі Прыёна (Інданезія) — прафесар, дэкан літаратурнага факультэта Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Джакарце
  7. Сцяг Швейцарыі Андрэ Бонар (Швейцарыя) — прафесар Лазанскага ўніверсітэта
  8. Сцяг Фінляндыі Фелікс Іверсен (Фінляндыя) — прафесар Хельсінкскага ўніверсітэта
  9. Сцяг Вялікабрытаніі Дэніс Ноўэл Прыт (Вялікабрытанія)  — юрыст

1955[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 9 снежня 1955 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1955 год»[6] прэмію атрымалі 6 лаўрэатаў:

  1. Сцяг Мексікі Ласара Кардэнас (Мексіка) — былы прэзідэнт
  2. Сцяг Сірыі (1932—1958; 1961—1963) Мухамед аль-Ашмар (Сірыя) — грамадскі дзеяч
  3. Сцяг Германіі Ёзэф Вірт (ФРГ) — былы рэйхсканцлер Германіі
  4. Сцяг В'етнама Тон Дык Тханг (В’етнам) — старшыня Нацыянальнага камітэта Айчыннага фронту В’етнама
  5. Сцяг Японіі Акіка Сэкі (Японія) — дзеяч мастацтваў
  6. Сцяг Нарвегіі Рагнар Форбек (Нарвегія) — пастар, капелан сабора Осла

Зноскі

  1. а б Леонид Корнилов. Корниловский мятеж (руск.). zapravdu.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 14 сакавіка 2018.
  2. Указ Президиума ВС СССР от 24.03.1951 о дипломе лауреата международной Сталинской премии «За укрепление мира между народами» — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 14 сакавіка 2018.
  3. Указ Президиума ВС СССР от 24.03.1951 о золотой нагрудной медали лауреата международной Сталинской премии «За укрепление мира между народами» — Викитека (руск.). ru.wikisource.org. Праверана 14 сакавіка 2018.
  4. Старые газеты : "Правда", 21 декабря 1949г. (стр.2). www.oldgazette.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2011. Праверана 14 сакавіка 2018.
  5. www.russ.ru 1951 - четырнадцатая неделя(недаступная спасылка). old.russ.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2011. Праверана 14 сакавіка 2018.
  6. Старые газеты : "Правда", 21 декабря 1955г. (стр.1). www.oldgazette.ru. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 14 сакавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]