Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы
Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы | |
---|---|
Сайт | ioinformatics.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міжнаро́дная алімпія́да па інфарма́тыцы (IOI) — штогадовае спаборніцтва па інфарматыцы сярод школьнікаў, праводзіцца з 1989 года.
Другая па велічыні і колькасці краін-удзельніц навуковая алімпіяда пасля Міжнароднай матэматычнай алімпіяды.
Структура спаборніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Спаборніцтва складаецца з двух дзён, у якія ўдзельнікам прапануюць рашыць і запраграмаваць алгарытмічныя задачы. Удзельнікі спаборнічаюць індывідуальна; кожную краіну можа прадстаўляць не больш за 4 удзельнікі (агульная колькасць краін у 2021 годзе склала 88). Удзельнікаў звычайна выбіраюць па выніках нацыянальных спаборніцтваў.
Кожны дзень спаборніцтвы ўдзельнікам звычайна прапануюць рашыць тры (у 2009—2010 годзе — чатыры) задачы за пяць гадзін. Кожны ўдзельнік рашае задачы самастойна, карыстаючыся адным камп’ютарам. Строга забараняюцца зносіны з іншымі ўдзельнікамі, выкарыстанне вучэбнай літаратуры і г. д. Звычайна для рашэння задачы трэба напісаць праграму на мове C++, Pascal (да 2019) або Java (да 2021)[1] памерам не больш за 50 кілабайт[1] і даслаць яе перад заканчэннем пяцігадзіннага спаборніцтва. Забараняецца адпраўляць больш за 50 рашэнняў на адну задачу, а таксама больш за адну пасылку за хвіліну (за выключэннем апошніх 15 хвілін алімпіяды)[1].
Атрыманыя за два дні спаборніцтва балы падсумоўваюцца. Медалямі ўзнагароджваюць не больш за 50 % удзельнікаў. Прыблізныя адносіны золата: срэбра: бронза: без медаля — 1:2:3:6 (гэта значыць 1/12 частка ўдзельнікаў атрымлівае залатыя медалі, 1/6 астатніх атрымлівае сярэбраныя медалі і чвэрць астатніх — бронзу).
Удзел Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Беларусь удзельнічае ў IOI з 1990 года, тады алімпіяда праходзіла ў Мінску. Краіну прадстаўлялі 4 удзельнікі і 2 з іх атрымалі медалі.
У 2006 годзе каманда Беларусі прыцягнула сусветную ўвагу, бо адным з яе ўдзельнікаў быў 11-гадовы Генадзь Караткевіч, што было сусветным рэкордам з вялікім адрывам[2]. Караткевіч атрымаў сярэбраны медаль, а на наступных алімпіядах атрымліваў залатыя медалі ў 2007—2012 гадах[3]. Станам на 2024 года, Караткевіч — самы паспяховы ўдзельнік у гісторыі IOI.
Год | Месца правядзення | Колькасць
удзельнікаў |
Рэзультаты | |||
---|---|---|---|---|---|---|
Золата | Серабро | Бронза | Агулам | |||
1990 | Мінск, БССР | 4 | 1 | 1 | 2 | |
1991 | Афіны, Грэцыя | 3 | 1 | 1 | ||
1992 | Бон, Германія | 4 | 1 | 1 | 2 | |
1993 | Мендоза, Аргенціна | 1 | 1 | 1 | ||
1994 | Ганінге, Швецыя | 4 | 1 | 1 | 2 | |
1995 | Эндговен, Нідэрланды | 5 | 1 | 2 | 3 | |
1996 | Вэзспрэм, Венгрыя | 4 | 1 | 2 | 3 | |
1997 | Кейптаўн, ЮАР | 4 | 1 | 1 | ||
1998 | Сетубал, Партугалія | 4 | 2 | 2 | ||
1999 | Анталья-Бэлек, Турцыя | 4 | 1 | 2 | 3 | |
2000 | Пекін, Кітай | 4 | 2 | 2 | 4 | |
2001 | Тампэрэ, Фінляндыя | 4 | 1 | 2 | 3 | |
2002 | Ёнг-Ін, Паўднёвая Карэя | 4 | 1 | 3 | 4 | |
2003 | Кеноша, ЗША | 4 | 1 | 3 | 4 | |
2004 | Афіны, Грэцыя | 4 | 3 | 3 | ||
2005 | Новы Сонч, Польшча | 4 | 1 | 3 | 4 | |
2006 | Мерыда, Мексіка | 4 | 2 | 1 | 3 | |
2007 | Загрэб, Харватыя | 4 | 1 | 2 | 1 | 4 |
2008 | Каір, Егіпет | 4 | 1 | 2 | 1 | 4 |
2009 | Плоўдыў, Балгарыя | 4 | 2 | 1 | 3 | |
2010 | Ватэрло, Канада | 4 | 1 | 3 | 4 | |
2011 | Патая, Тайланд | 4 | 1 | 3 | 4 | |
2012 | Сірміёнэ, Італія | 4 | 2 | 1 | 1 | 4 |
2013 | Брысбан, Аўстралія | 4 | 1 | 1 | 2 | 4 |
2014 | Тайпай, Тайланд | 4 | 1 | 2 | 3 | |
2015 | Алматы, Казахстан | 4 | 2 | 2 | 4 | |
2016 | Казань, Расія | 4 | 2 | 2 | 4 | |
2017 | Тэгеран, Іран | 4 | 2 | 2 | 4 | |
2018 | Цукуба, Японія | 4 | 2 | 2 | 4 | |
2019 | Баку, Азербайджан | 4 | 2 | 2 | 4 | |
2020 | Сінгапур (online) | 4 | 1 | 2 | 3 | |
2021 | Сінгапур (online) | 4 | 1 | 3 | 4 | |
Агулам | 83 | 16 | 42 | 44 | 102 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Competition Rules – IOI 2022 . Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 6 жніўня 2022.
- ↑ Самый юный и известный программист Беларуси Геннадий Короткевич рассказал о своих победах, планах и мечтах (руск.) . www.belta.by (28 жніўня 2014). Праверана 26 ліпеня 2024.
- ↑ Hall of Fame . stats.ioinformatics.org. Праверана 26 ліпеня 2024.
- ↑ Belarus: Results . stats.ioinformatics.org. Праверана 26 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Міжнароднага камітэта IOI
- Сайт Сакратарыята IOI
- Былы форум алімпіяды (зачынены і пазней адроджаны як чыста кітайскамоўны форум па праграмаванні)
- Фатаграфіі з некалькіх мінулых алімпіяд.