Міжнародная кааліцыя па бяспецы на моры
Міжнародная кааліцыя па бяспецы на моры (англ.: International Maritime Security Construct (IMSC), раней таксама Operation Sentinel) створана летам 2019 гады пасля абвастрэння канфлікту, звязанага з праходам камерцыйных танкераў праз Армузскі праліў[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
19 ліпеня Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША абвясціла, што аперацыя па ахове вольнага суднаходства ў зоне Персідскага заліва будзе называцца Sentinel[2].
У пачатку жніўня да караблёў ВМС ЗША далучылася брытанская эскадра[3], у другой палове жніўня міжнародны патруль папоўнілі аўстралійскія фрэгаты[4]. У верасні кааліцыю падтрымалі Саудаўская Аравія, Бахрэйн і ААЭ[5][6].
Са студзеня 2020 года флот Албаніі далучыўся да марскіх аперацыях кааліцыі, а з сакавіка — ВМС Літвы[7].
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
ЗША
Ізраіль[8]
Вялікабрытанія[9]
Аўстралія[10]
Саудаўская Аравія[11]
ААЭ[12]
Бахрэйн (штаб-кватэра)
Албанія[13]
Літва
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Спікер іранскага парламента Алі Ларыджані заявіў, што новаўтвораная кааліцыя з’яўляецца пагрозай для бяспекі рэгіёна Персідскага заліва[14].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Pompeo seeks support from allies to monitor Persian Gulf region amid tensions with Iran . Washington Post (24 чэрвеня 2019). Праверана 20 верасня 2019.
- ↑ U.S. Central Command Statement on Operation Sentinel (19 ліпеня 2019). Праверана 20 верасня 2019.
- ↑ Sabbagh, Dan UK caught in middle of US power play with Iran (15 жніўня 2019). Праверана 15 жніўня 2019.
- ↑ Australia Joins International Maritime Security Construct in the Gulf (22 жніўня 2019). Праверана 20 верасня 2019.
- ↑ Saudi Arabia joins maritime security mission (18 верасня 2019). Праверана 20 верасня 2019.
- ↑ UAE joins naval security coalition in the Gulf . Defense News (20 верасня 2019).
- ↑ Lithuania Joins the International Maritime Security Construct .
- ↑ Israel to participate in US ‘Operation Sentinel’ in Strait of Hormuz (7 August 2019). Праверана 20 September 2019.
- ↑ Britain joins ‘international’ maritime coalition . www.politico.eu. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ Australia Joins International Maritime Security Construct in the Gulf . www.pm.gov.au. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ Саудовская Аравия присоединилась к коалиции США по морской безопасности(руск.) . regnum.ru. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ UAE joins international coalition for maritime security.(англ.) . www.mofaic.gov.ae. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ Sailing Freedom, Albania Joins IMSC . Albanian Daily News.
- ↑ Iran won’t let Persian Gulf become playground for adventurism: Larijani . en.mehrnews.com. Праверана 23 верасня 2019.