Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі
iSANS (Міжнародная сетка стратэгічных дзеянняў у галіне бяспекі, англ.: International Strategic Action Network for Security) – міжнародная экспертная ініцыятыва і аналітычны цэнтр (think tank), заснаваныя ў 2018 годзе ў Варшаве беларускім грамадска-палітычным дзеячом Уладзем Кобцам. Арганізацыя займаецца аналізам пытанняў бяспекі, у тым ліку гібрыдных пагроз дэмакратыі, вяршэнству закона і дзяржаўнаму суверэнітэту ў краінах Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама ў рэгіёне Еўразіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Экспертная сетка iSANS была ўпершыню прадстаўлена ў публічнай прасторы ў красавіку 2019 года. У яе склад увайшлі эксперты, медыяактывісты і журналісты з Беларусі, краін Усходняга партнёрства, Еўрапейскага саюза, ЗША і Канады.[1]
Першапачатковыя аналітычныя матэрыялы iSANS распаўсюджваліся з абмежаваным доступам і прадстаўляліся ў фармаце off the record для абмежаванага кола спецыялістаў у сферы бяспекі, дыпламатаў і іншых зацікаўленых асоб.[2]
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Улад Кобец – дырэктар міжнароднай ініцыятывы iSANS.[3]
Наталля Каляда – прадстаўніца iSANS у Вялікабрытаніі.[4]
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнасць iSANS засяроджана на аналізе сетак уплыву, у тым ліку фальшывых грамадскіх ініцыятыў, сетак дэзінфармацыі і прапаганды, а таксама групаў нянавісці. Арганізацыя таксама вывучае пытанні эканамічнага пранікнення, экспарту карупцыйных практык, сакрэтных аперацый і ваенных пагроз.
Ініцыятыва аб’ядноўвае экспертаў з акадэмічным і практычным досведам з розных краін, якія працуюць у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У межах сваёй дзейнасці iSANS супрацоўнічае з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі, акадэмічных устаноў, нацыянальных урадаў і міжнародных арганізацый.
Публічныя выступленні і даклады
[правіць | правіць зыходнік]У 2019[5] і 2021[6] гадах эксперты iSANS Андрэй Елісееў і Серж Харытонаў прадстаўлялі у Кангрэсе ЗША падчас пасяджэнняў Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе[7] (Хельсінкскай камісіі) публічныя даклады, прысвечаныя тэме расійскага ўплыву ў Еўропе.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]iSANS прадстаўляе публічную частку вынікаў сваіх даследаванняў у беларускіх, еўрапейскіх[8], і амерыканскіх[9] сродках масавай інфармацыі, а таксама рыхтуе аналітычныя матэрыялы і рэкамендацыі для нацыянальных палітыкаў.
Стаўленне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У шэрагу публікацый дзяржаўная газета «СБ. Беларусь Сегодня», якая знаходзіцца пад кантролем Аляксандра Лукашэнкі, называла iSANS «шпіёнскай канторай» якая нібыта займалася падрыхтоўкай «бліцкрыгу супраць Беларусі»[10] і «цесна звязаная з разведкамі і спецслужбамі».[11] Беларускія ўлады ніколі не прадставілі доказаў гэтых сцверджанняў.
Праваабарончыя арганізацыі[12][13][14], эксперты ААН[15] і амерыканскія ўлады[16] адзначаюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі сістэмна выкарыстоўвае абвінавачванні ў шпіянажы і іншых дзяржаўных злачынствах супраць іншадумцаў, журналістаў і апазіцыйных актывістаў як складнік шырэйшай практыкі палітычнага пераследу.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |
- ↑ Отрощенков, Александр. iSANS: для России поглощение Беларуси стало магистральным направлением (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (15 красавіка 2019). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Отрощенков, Александр. iSANS: для России поглощение Беларуси стало магистральным направлением (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (15 красавіка 2019). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Дракахруст, Юры. Вайна, рубель, санкцыі, палітвязьні. Вялікае апытаньне Свабоды пра 2026 год . Радыё Свабода (2 студзеня 2026). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ reform.news. Наталья Каляда и Сикорски обсудили политзаключенных и отмену визовых ограничений для беларусов (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (19 мая 2025). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ stacy. Not-So-Good Neighbors (англ.). CSCE (18 лістапада 2019). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ stacy. Seeking Justice and Freedom in Belarus (англ.). CSCE (16 верасня 2021). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Commission on Security and Cooperation in Europe(англ.) // Wikipedia. — 2025-11-23.
- ↑ Time to pay attention to Belarus (англ.). EUobserver (12 ліпеня 2019). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Kobets, Vlad. Vlad Kobets (англ.). Foreign Policy (12 студзеня 2026). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Андрей Муковозчик: Готовить постправду вместо реальной истории начинают уже сейчас (руск.). www.sb.by (2 снежня 2021). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ МУКОВОЗЧИК, Андрей. Андрей Муковозчик: Ямы на дорогах надо замечать самим, чтобы не быть дураками (руск.). www.sb.by (14 лютага 2023). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Belarus frees 123 political prisoners in surprise deal with United States - English Section(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ In Belarus, the shadow political prisoners (англ.) (26 снежня 2025). Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Human rights in Belarus (англ.). Amnesty International. Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Belarus: Human rights violations remain rampant, some amounting to crimes against humanity, UN Group of Experts says (англ.). OHCHR. Праверана 12 студзеня 2026.
- ↑ Belarus, U. S. Mission In. 2024 Country Reports on Human Rights Practices: Belarus (англ.). U.S. Embassy in Belarus (13 жніўня 2025). Праверана 12 студзеня 2026.
