Міжнародны аэрапорт Кабул

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны аэрапорт Кабул

Міжнародны аэрапорт Кабул — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Афганістана, знаходзіцца ў 16 км ад цэнтра Кабула. З'яўляецца базавым для нацыянальных авіякампаній: Ariana Afghan Airlines, Kam Air, Safi Airways.

Аэрапорт пабудаваны ў 1960-х гадах. У 1970-х гадах выконваліся прамыя рэйсы ў Лондан і Франкфурт-на-Майне. З прыходам савецкіх войскаў выкарыстоўваўся выключна як ваенны аэрадром, у 1990-х гадах кантраляваўся талібамі. У кастрычніку 2001 года аэрапорт разам з ваеннымі самалётамі разбураны ВПС ЗША[1]. У 2002 годзе адноўлены цывільныя авіярэйсы. 7 лістапада 2008 года Хамід Карзай урачыста адкрыў адноўлены будынак аэрапорта.

Зноскі

  1. FlugRevue November 2009, S. 64-67, Auferstanden aus Ruinen

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]