Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя
Выява лагатыпа
ІАТА: SZYІКАА: EPSY
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 20 студзеня 2016
Вышыня НУМ 141 м
Сайт airport.szczytno.pl
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 121 300
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя (польск.: Port lotniczy Olsztyn-Mazury, (IATA: SZYICAO: EPSY)), да 2016 года вядомы як Міжнародны аэрапорт Шчытна-Шыманы (польск.: Port lotniczy Szczytno-Szamany) — аэрапорт размешчаны ў горадзе Шыманы, больш за 10 км ад Шчытна і каля 56 км на ад Ольштына, адміністрацыйнага цэнтра Варміньска-Мазурскага ваяводства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт быў пабудаваны ў 1950-х гадах для ваенных мэтаў. Аб’ект размяшчаны блізу разведвальнага навучальнага цэнтра Старэ-Кейкуты. У 1996 годзе аэрапорт страціў ваеннае прызначэнне і быў перададзены ў грамадзянскае выкарыстанне). Паветраную гавань атрымала польская авіякампанія Mazury-Szczytno, якая планавала пераўтварыць яго ў грамадзянскі аэрапорт. З 1996 па 2003 год у летнія месяцы паветраная гавань штотыдзень абслугоўвала рэйсы ў Варшаву і гарады Германіі. Кампанія спыніла сваё існаванне ў 2004 годзе з-за банкруцтва. Пасля ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта выкарыстоўвалася для розных мэтаў. У студзені 2016 года аэрадром аднавіў палёты.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт мае УПП даўжынёй 2500 метраў і шырынёй 60 метраў. Аб’ект размешчаны на 59 км на поўдзень ад Ольштына ля адміністрацыйнай мяжы з Мазавецкім ваяводствам. Таксама непадалёк размяшчаюцца гарады Млава, Цяханаў, Астралэнка. Для палягчэння пад’езда дзейнічае чыгуначная лінія да аэрапорта, адкрытая 20 студзеня 2016 года. Праезд у цэнтр Ольштына займае 53 хвіліны[1].

Авіялініі[правіць | правіць зыходнік]

Авіякампанія Пункты прызначэння
Сцяг Балгарыі Bulgarian Air Charter Летнія: Бургас[2]
Сцяг Польшчы LOT Летнія: Кракаў[3], Львоў[3]
Сцяг Ірландыі Ryanair Кёльн-Бон (з 7 лістапада 2019 года)[4], Лондан[5]
Сцяг Венгрыі Wizz Air Брэмен (з 27 кастрычніка 2019 года) [6], Дортмунд[7], Лутан

Турма ЦРУ[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт прыцягнуў увагу прэсы ў 2005 годзе, у сувязі з так званымі «сакрэтнымі турмамі ЦРУ». Падазраваныя ў тэрарызме таемна дастаўляліся ў гавань, дзе іх катавалі супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў, парушчаючы законы Польшчы. Як паказваюць звесткі аб палётах, аэрапорт выкарыстоўваўся як перавалачная база амерыканкімі самалётамі, якія ляталі з Кабула ў Гуантанама.

У лістападзе 2006 года Еўрапейскі парламент стварыў камісію для даследавання лётных запісаў 11 асаблівых рэйсаў, якія праходзілі праз аэрапорт Шыманы[8]. Як высветлілася, у 2002 і 2003 гадах рэйсы авіякампаніі Gulfstream, якія праходзілі пад грамадзянскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, абмінулі праходжанне мытнага надгляду. Афіцыйным прадстаўнікам аэрапорта прама было забаронена набліжацца да невядомых самалётаў і транспартных сродкаў з ваеннымі рэгістрацыйнымі знакамі з базы Старэ-Кейкуты, якія кожны раз чакалі прыбыцця гэтых самалётаў.

У чэрвені 2008 года газета New York Times са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў ЦРУ апублікавала артыкул, згодна з якім вядомы пакістанскі тэрарыст Халід Шэйх Махамед быў змешчаны ў сакрэтнае памяшканне блізу польскага аэрапорта Шыманы, дзе яго катавалі, пакуль баявік не пачаў супрацоўнічаць з амерыканцамі[9].

У лютым 2010 года шэраг афіцыйных асоб Польшчы пацвердзіў, што як мінімум шэсць самалётаў ЦРУ праходзілі праз Шыманы ў 2003 годзе[10].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Rusza pociąg do lotniska Szymany. Z Olsztyna w 53 minuty. Za długo? - Rynek Infrastruktury: Porty, Stocznie, Lotnisko, Porty lotnicze, Autostrada, Obwodnica, Energetyka, Ciepł.... Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2016.
  2. Airport schedule(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
  3. а б Wrócił LOT z Szyman do Krakowa, wraca też do Lwowa. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
  4. Ryanair: Krócej z Olsztyna do Kolonii. Ryanair otwiera nowe połączenie. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
  5. Ryanair: New London Stansted Route To Olsztyn Mazury. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2016. Праверана 6 чэрвеня 2016.
  6. WIZZ AIR OTWIERA NOWE POŁĄCZENIE LOTNICZE - OLSZTYN-MAZURY – BREMA.(недаступная спасылка)
  7. Airport schedule. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 13 чэрвеня 2019.
  8. Brian Knowlton, «Report Rejects European Denial Of C.I.A. Prisons», New York Times, November 29, 2006.
  9. Inside a 9/11 Mastermind’s Interrogation. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2018.
  10. Ian Treynor. Poland admits role in CIA rendition programme. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]