Міжнародны аэрапорт Сунан
Міжнародны аэрапорт Сунан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 평양순안국제공항 | |||||||
ІАТА: FNJ — ІКАА: ZKPY | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Краіна | |||||||
Дата адкрыцця | 1948 | ||||||
Эксплуатант | КНДР | ||||||
Хаб для | Air Koryo | ||||||
Вышыня НУМ | 31 м | ||||||
Часавы пояс | UTC+9:00 | ||||||
Сайт | airkoryo.com.kp | ||||||
Карта | |||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пхеньянскі міжнародны аэрапорт Сунан (кар. 평양순안국제공항, 平壤順安國際空港) (IATA: FNJ, ICAO: ZKPY) — асноўны аэрапорт Паўночнай Карэі, галоўны транзітны вузел дзяржаўнай авіякампаніі Air Koryo. Размешчаны за 24 км ад цэнтра Пхеньяна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2011 год рэжым працы аэрапорта летам — з 6:00 да 22:00, а зімой — з 7:00 да 21:00.
Сунан мае 2 узлётна-пасадачныя паласы (01/19 і 17/35), станам на 2022 год аэрапорт эксплуатуе адну ўзлётна-пасадачную паласу (17/35).
У аэрапорце базуецца нацыянальная дзяржаўная авіякампанія Air Koryo.
У 2011 годзе пачалася рэканструкцыя аэрапорта. Да ліпеня 2015 года быў пабудаваны новы тэрмінал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні савецка-японскай вайны у перыяд з верасня 1945 года па 1949 год на аэрадроме базіравалася 252-я штурмавая авіяцыйная Чырванасцяжная дывізія на самалётах Іл-2 і Іл-10, у лютым 1949 года пераназваная ў 109-ю штурмавую авіяцыйную Чырванасцяжную дывізію.
Пункты прызначэння і перавозчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Унутраныя
[правіць | правіць зыходнік]Абласныя
[правіць | правіць зыходнік]Авіякампанія | Напрамак |
---|---|
Air China | Пекін-Сталічны |
Air Koryo | Пекін-Сталічны[2], Пудун (Шанхай)[3], Шэньян[2], Уладзівасток Чартарныя рэйсы: Шэньчжоў, Харбін |
Зноскі
- ↑ Air Koryo — The Official Webpage of the national airline of the DPRK Архівавана 16 кастрычніка 2009 года.
- ↑ а б timetable(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2016. Праверана 22 верасня 2022.
- ↑ North Korea’s Air Koryo flying to Shanghai twice weekly — UPI.com