Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Международный государственный экологический университет имени А.Д. Сахарова.jpg
Ранейшыя назвы Міжнародны вышэйшы каледж па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава, Міжнародны інстытут па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава, Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава
Англійская назва англ.: International Sakharov Environmental Institute
Заснаваны 1992
Дэкан Сяргей Аляксандравіч Маскевіч
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, Даўгабродская вул., 23
iseu.bsu.by

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ (руск.: Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ) — структурнае падраздзяленне БДУ

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў студзені 1992 года ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў-радыеэкалагаў для барацьбы з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першыя два навучальныя гады ўніверсітэт ажыццяўляў падрыхтоўку студэнтаў, якія скончылі два курсы іншых вышэйшых навучальных устаноў, з 1994/1995 навучальнага года перайшоў да паўнавартаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. За перыяд існавання неаднаразова змянялася назва:

  • Міжнародны вышэйшы каледж па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава (1992—1995 гг.);
  • Міжнародны інстытут па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава (1995—1999 гг.);
  • Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава (1999—2001 гг);
  • Установа адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» (з 2001 года).

Рэктары: А. М. Люцко (1992[1]—1998), А. А. Мілюцін (1998—2003), С. П. Кундас (2003—2013), В. І. Дунай (2013—2015)[2].

25 лістапада 2005 г кіраўнікамі ўрадаў краін СНД падпісана рашэнне аб наданні Установе адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па экалагічнай адукацыі.

27 мая 2015 года апублікавана Пастанова Савета Міністраў № 450, згодна з якой Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт ім. А. Д. Сахарава выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі, і далучаны да комплексу БДУ як Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава БДУ[3]. З гэтага часу дырэктарам Інстытута з’яўляецца С. А. Маскевіч[4].

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

  1. да 1994 г. дырэктар установы, якая на той час была каледжам
  2. Это наша история // Сайт Інстытута
  3. Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ//BUDNY.BY
  4. Это наша история // Сайт Інстытута

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]