Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці
англ.: International Ladies Garment Workers Union (ILGWU)
Краіна
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1900
Ліквідацыя
Дата скасавання 1995
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці (англ.: International Ladies Garment Workers Union (ILGWU)) — амерыканскі прафсаюз, які аб’ядноўваў работнікаў вытворчасці жаночага адзення і быў адным з першых прафсаюзаў, у склад якога ўваходзілі пераважна жанчыны.

Важную ролю ў развіцці прафсаюза адыграў ураджэнец Беларусі Давід Ісаак Дубінскі. Пры прэзідэнцтве Дубінскага ў прафсаюзе, быў заключаны першы пакт у швейнай прамысловасці аб 35-гадзінным рабочым тыдні, створаны першы фінансуемы працадаўцам фонд водпускаў рабочых, фонды аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння і пенсійныя фонды[1][2].

Прафсаюз завяршыў сваю дзейнасць у 1995 годзе, аб’яднаўшыся з прафсаюзам рабочых швейнай і тэкстыльнай прамысловасці ў новую арганізацыю - UNITE, якая ў 2004 годзе аб’ядналася з прафсаюзам работнікаў гасцініц і рэстаранаў і ўтварыла UNITE HERE  (англ.)[3].

Зноскі

  1. Andrew, Ruppenstein. David Dubinsky Historical Marker. The Historical Marker Database (26 лютага 2020). Праверана 11 April 2022.
  2. "David Dubinsky, Prominent Jewish Labor Leader Announces Retirement". Jewish Telegraphic Agency. 18 сакавіка 1966. Праверана 11 April 2022.
  3. History. UNITEHERE!. UNITE HERE. Праверана 18 January 2017.