Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны
укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України
эмблема легіёна
эмблема легіёна
Гады існавання 27 лютага 2022 — цяперашні час
Краіна  Украіна
Падпарадкаванне Узброеныя Сілы Украіны
Уваходзіць у Тэрытарыяльная абарона Украіны
Тып Сухапутныя войскі
Складаецца з Беларускі полк «Пагоня»
Грузінскі нацыянальны легіён
Легіён «Свабода Расіі»
Канадска-ўкраінскі батальён
Нарманская брыгада
Колькасць больш за 20 000 чалавек
Удзел у
Сайт ildu.com.ua

Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Украіны (укр.: Інтернаціональний легіон територіальної оборони України) — добраахвотніцкае воінскае фарміраванне, створанае ўрадам Украіны загадам Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага 27 лютага 2022 года для адбіцця расійскага ўварвання[1]. Адзін з некалькіх украінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў, сфармаваных з 2014 года. У легіён прыцягваюць замежных добраахвотнікаў. Замежныя добраахвотнікі таксама прыцягваюцца праз прыватныя ваенныя кампаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Загадам Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага фарміраванне створана для далучэння да абароны Украіны ад расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, што было абвешчана ў заяве міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы 27 лютага 2022 года каля 11:00 (UTC+3). Дзмітрый Кулеба таксама змясціў пост пра стварэнне легіёна ў сацыяльнай сетцы «Twitter», дзе запрасіў падаваць заяўкі, заявіў, што «разам мы перамаглі Гітлера, пераможам і Пуціна»[2].

Тыя, хто хоча далучыцца да легіёна могуць звярнуцца да аташэ па абароне пасольства Украіны ў сваёй краіне[3]. Намаганні па стварэнні Міжнароднага легіёну тэрытарыяльнай абароны Украіны нагадваюць намаганні Кіева падчас і пасля баёў на Данбасе ў 2014 годзе па наборы замежных добраахвотніцкіх батальёнаў.

3 сакавіка 2022 года афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Ігар Канашэнкаў папярэдзіў, што калі якія-небудзь замежныя вайскоўцы будуць затрыманы пад камандаваннем Украіны, да іх не будуць ставіцца гуманна і ім не будзе нададзены статус ваеннапалонных[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Americans, Canadians answer Ukraine call for foreign fighters (англ.). Reuters (1 сакавіка 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
  2. Anglesey, Anders. Ukraine Creates Foreign Legion as Volunteers From Abroad Join the Fight (англ.). Newsweek (27 лютага 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
  3. Anglesey, Anders. The International Legion for the Territorial Defense of Ukraine was created (англ.). VisitUkraine.Today (27 лютага 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.
  4. Lemon, Jason. Russia Vows Prosecution of Foreign Fighters After 16K Join Ukraine (англ.). Newsweek (3 сакавіка 2022). Праверана 5 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]