Міжнародны паралімпійскі камітэт
| Міжнародны паралімпійскі камітэт | |
|---|---|
| Эмблема МПК | |
| | |
| Краіна | |
| Штаб-кватэра |
|
| Тып арганізацыі | міжнародная няўрадавая арганізацыя |
| Кіраўнікі | |
| Прэзідэнт | Філіп Кравен |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1989 год |
| Абарот |
|
| Колькасць членаў | 182[2][3][…] і 208[4] |
| Член у | |
| paralympic.org | |
Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК, International Paralympic Committee) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая кіруе паралімпійскім рухам. Камітэт прымае рашэнні па пытаннях правядзення Паралімпійскіх гульняў, а таксама з'яўляецца спартыўнай федэрацыяй для шэрагу паралімпійскіх відаў спорту. Штаб-кватэра камітэта знаходзіцца ў Боне. Прэзідэнтам МПК з'яўляецца сэр Філіп Кравен.
МПК вызначае, якія віды спорту будуць прадстаўлены на Паралімпійскіх гульнях, агульную схему арганізацыі гульняў, якія ўжываюцца стандарты і да т.п. Але непасрэдна арганізацыю Паралімпійскіх гульняў ажыццяўляе Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў, які створаны ў адпаведнай краіне для правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.
МПК быў створаны ў 1989 годзе. Яго заснавальнікамі сталі спартыўныя федэрацыі для інвалідаў, а таксама 42 нацыянальных арганізацыі спорту інвалідаў у розных краінах. Сярод заснавальнікаў быў Міжнародны камітэт па спорце глухіх, які, аднак, ён выйшаў са складу МПК у 1994 г.
Цяпер членамі МПК з'яўляюцца 161 нацыянальны паралімпійскі камітэт, 5 рэгіянальных арганізацый (паводле частак свету), 10 міжнародных спартыўных федэрацый (паводле відаў спорту) і 4 міжнародныя арганізацыі спорту для інвалідаў (паводле тыпу інваліднасці). Да спартыўных арганізацый інвалідаў адносяцца Міжнародная спартыўная федэрацыя калясачнікаў і ампутантаў, Міжнародная асацыяцыя спорту і вольнага часу для людзей з цэрэбральным паралічам, Міжнародная федэрацыя спорту сляпых і Міжнародная спартыўная федэрацыя для асоб з парушэннем інтэлекту.

Вышэйшым органам МПК з'яўляецца Генеральная асамблея яго членаў, якая збіраецца кожныя 2 гады.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ https://www.paralympic.org/teams-npc Праверана 10 сакавіка 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220310055143/https://www.paralympic.org/teams-npc
- ↑ Bundestag Lobby Register / Hrsg.: Deutscher Bundestag — 2022. Праверана 21 кастрычніка 2025.