Міжнародны савет па кнігах для моладзі
| Міжнародны савет па кнігах для моладзі | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Тып арганізацыі | міжнародная недзяржаўная арганізацыя[d] |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1953 |
| Галіна | дзіцячая літаратура |
| ibby.org (англ.) | |
Міжнародны савет па кнігах для моладзі (англ.: International Board on Books for Young People, або англ.: IBBY) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца літаратурай для дзяцей і юнацтва.
Заснавана ў Цюрыху (Швейцарыя) у 1953 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА.[2] У цяперашні час складаецца з 76 нацыянальных секцый, якія дзейнічаюць у розных краінах свету.
З 1956 года IBBY прысуджае адзін раз у два гады аўтарам, а з 1966 года і ілюстратарам твораў для дзяцей і юнацтва прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена, якая ўручаецца 2 красавіка — у дзень нараджэння Ханса Крысціяна Андэрсана.[3][4][5][6]
Штогод адна з нацыянальных секцый IBBY з’яўляецца арганізатарам гэтага свята.[2]
Заступнікам IBBY прызнана каралева Даніі Маргрэтэ II.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1952 годзе Ела Лепман арганізавала сустрэчу ў Мюнхене, Германія, пад назвай «Міжнароднае разуменне праз дзіцячыя кнігі». Шмат аўтараў, выдаўцоў, выкладчыкаў і філосафаў таго часу прысутнічала на сустрэчы, і ў выніку быў прызначаны камітэт па стварэнні Міжнароднага савета па кнігах для моладзі — IBBY.
Праз год у 1953 годзе IBBY была зарэгістравана як некамерцыйная арганізацыя ў Цюрыху, Швейцарыя. Сярод заснавальнікаў былі: Эрых Кестнер, Ліза Тэцнер, Астрыд Ліндгрэн, Джо Тэнф’ёрд, Фрыц Брунер, Беціна Хюрліман і Рычард Бамбергер. IBBY заснавала міжнародную прэмію ў 1956 годзе, і з таго часу прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена ўручаюць раз у два гады.
Шэсць галоўных мэтаў IBBY:
- прасоўваць міжнароднае паразуменне праз дзіцячыя кнігі;
- даць дзецям магчымасць атрымаць доступ да кніг з высокімі літаратурнымі і мастацкімі якасцямі;
- заахвочваць выданне і распаўсюджванне якасных дзіцячых кніг, асабліва ў краінах, якія развіваюцца;
- забяспечыць падтрымку і навучанне тых, хто займаецца дзецьмі і дзіцячай літаратурай;
- стымуляваць даследчыя і навуковыя працы ў галіне дзіцячай літаратуры;
- абараняць і падтрымліваць правы дзіцяці ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН аб правах дзіцяці.
Зноскі
- ↑ https://www.ibby.org/about/what-is-ibby/how-it-all-began Праверана 30 ліпеня 2025.
- ↑ а б Премії-нагороди Г. К. Андерсена. www.chl.kiev.ua. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Ивановская областная библиотека для детей и юношества. iv-obdu.ru. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Хансу Кристиану Андерсену посвящается. web.archive.org (1 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2010. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ Лента новостей «РИА Новости» — День в истории — 2 апреля
- ↑ Национальная литературная премия «Большая книга»: Литературные премии мира / Международная премия имени Г.-Х. Андерсена. www.bigbook.ru. Праверана 10 сакавіка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцйны сайт IBBY (англ.)