Міжнародны саюз маладых сацыялістаў
Выгляд
| Міжнародны саюз маладых сацыялістаў | |
|---|---|
| IUSY | |
| Дата заснавання | 1907 |
| Тып | міжнародная маладзёжная арганізацыя, секцыя |
| Краіна | |
| Цэнтр | Вена, Аўстрыя |
| Сайт | iusy.org |
Міжнародны саюз маладых сацыялістаў (IUSY) — міжнародная маладзёжная арганізацыя, якая аб'ядноўвае маладзёжныя арганізацыі сацыялістычнай, сацыял-дэмакратычнай і лейбарысцкай накіраванасці з больш 100 дзяржаў. Беларусь у арганізацыі прадстаўлена арганізацыяй «Маладая Грамада».
Арганізацыя была створана ў 1907 годзе на ўстаноўчай канферэнцыі ў Штутгарце пад назвай Сацыялістычны інтэрнацыянал моладзі як маладзёжнае крыло Рабочага інтэрнацыянала. Першым прэзідэнтам СІМ з'яўляўся Карл Лібкнехт. У 1946 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, СІМ быў пераўтвораны ў Міжнародны саюз маладых сацыялістаў і стаў пад крыло Сацыялістычнага інтэрнацыяналу.