Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
| Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie |
|
лагатып трыбунала |
|
| Від | |
|---|---|
| Інстанцыя | |
| Юрысдыкцыя |
|
| Дата заснавання | |
| Мовы справаводства | |
| Склад |
суддзі выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй па спісах, прадстаўленым Саветам Бяспекі |
| Правамоцны па |
Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 827, Статут МТБЮ |
| Тэрмін службы |
4 гады |
| Членаў |
16 пастаянных і 12 суддзяў ad litem |
| Кіраўніцтва | |
| Старшыня | |
| Уступіў на пасаду | |
| Зала пасяджэнняў | |
|
Рэзідэнцыя Трыбунала ў Гаазе
|
|
| Месцазнаходжанне | |
| Сайт | |
Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (поўная назва — «Міжнародны трыбунал для судовага пераследу асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 года») (International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia, Tribunal pénal international pour l'ex-Yougoslavie) — судовая структура ААН. Створана 3 мая 1993 згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджанай рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН № 827 ад 25 мая 1993.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 1992 Савет Бяспекі ААН заснаваў камісію экспертаў па расследаванні і аналізу інфармацыі аб парушэннях Жэнеўскіх канвенцый і іншых нормаў міжнароднага права на тэрыторыі былой Югаславіі. За год з невялікім спецыялісты даследавалі 65 тысяч атрыманых з розных крыніц матэрыялаў, правялі 32 даследчыя місіі. Высновы камісіі: сусветнай арганізацыі належыць неадкладна стварыць судовы орган для расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.
Рэзалюцыя аб стварэнні Трыбунала была прынята аднагалосна[1].
Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]
Кампетэнцыя Трыбунала, а таксама формы і метады яе рэалізацыі былі акрэслены ў дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб стварэнні Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі і зацверджаны Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 827. Гэты ключавы дакумент і прыкладзены да яго Статут МТБЮ адыгрываюць ролю яго асноўнай прававой базы. Палажэні, якія ў іх змяшчаюцца выступаюць у якасці крытэрыяў правамернасці ўсіх яго рашэнняў і дзеянняў, яны вызначаюць яго мэты, юрысдыкцыю, структуру, крыніцы права, галоўныя функцыі і прынцыпы дзейнасці.
Згодна з дакладам Генеральнага сакратара ААН, «кампетэнцыя Трыбунала грунтуецца на мандаце, вызначаным у пункце 1 рэзалюцыі № 808 Савета Бяспекі ААН»[2]
Зноскі
- ↑ Вынікі галасавання па рэзалюцыі ААН № 827
- ↑ Доклад Генерального секретаря ООН // Документы ООН. IS/25704 от 3 мая 1993 г.