Міжнародны ўніверсітэт фінансаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міжнародны ўніверсітэт фінансаў
Міжнародний університет фінансів
Арыгінальная назва Міжнародний університет фінансів
Міжнародная назва International University of Finance
Заснаваны 1993
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Любоў Гаўрылаўна Смоляр
Метро Політэхнічны інстытут
Юрыдычны адрас пр-т Перамогі, 37,
03056 г. Кіеў, Украіна
Сайт iuf.edu.ua

Міжнародны ўніверсітэт фінансаў — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю, якая мае статус універсітэта і знаходзіцца ў Кіеве.

Заснавальнікамі ўніверсітэта з’яўляюцца Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут імя Ігара Сікорскага», Еўрапейскі інстытут тэхналогій у Парыжы, Асацыяцыя ўкраінскіх банкаў і АБ «Банкірскі дом».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1993 — заснаваны Універсітэт кіравання бізнесам і банкамі;
  • 1994 — навучальная ўстанова атрымала назву «Міжнародны ўніверсітэт фінансаў»;
  • 1996 — створаны Вучэбна-метадычны комплекс у складзе Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Украіны «Кіеўскі політэхнічны інстытут» і Міжнароднага ўніверсітэта фінансаў;
  • 2010 — адбылося далучэнне да Міжнароднага ўніверсітэта фінансаў Кіеўскага бізнес-інстытута пры НТУУ «КПІ».
  • 2011 — навучальная ўстанова акрэдытавана па чацвёртым — вышэйшым узроўні акрэдытацыі;
  • 2014 — універсітэт заняў другое месца сярод 76 прыватных вышэйшых навучальных устаноў Украіны па выніках нацыянальнай сістэмы рэйтынгавага ацэньвання вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра фінансаў і крэдыту;
  • Кафедра менеджменту і інавацый;
  • Кафедра эканомікі і прадпрымальніцтва;
  • Кафедра агульнанавуковых дысцыплін.

Аддзелы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзел кадраў і справаводства;
  • Вучэбна-арганізацыйны аддзел;
  • Вучэбна-метадычны аддзел;
  • Студэнцкі аддзел кадраў;
  • Бухгалтэрыя;
  • Аддзел тэхнічнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій;
  • Матэрыяльна-тэхнічны аддзел;
  • Аддзел па рабоце з замежнымі студэнтамі;
  • Цэнтр моўнай падрыхтоўкі;
  • Навуковая бібліятэка;
  • Аддзел аспірантуры;
  • Служба развіцця кар’еры;
  • Акадэмічны сертыфікацыйны цэнтр SAP.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]