Перайсці да зместу

Міжрэчча (Мёрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Міжрэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Аўтамабільны код
2
Міжрэчча на карце Беларусі ±
Міжрэчча (Мёрскі раён) (Беларусь)
Міжрэчча (Мёрскі раён)
Міжрэчча (Мёрскі раён) (Віцебская вобласць)
Міжрэчча (Мёрскі раён)

Міжрэ́чча[1] (трансліт.: Mižrečča, руск.: Мижречье) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета. На правым беразе ракі Вяты.

Вядома з XVI ст. як Дуброўка. Належала Сапегам, Мірскім, Аскеркам. Пачало называцца Міжрэччам з XVII ст., калі перайшло ва ўладанне Багдана Валасоўскага. Да 1958 года было цэнтрам калгаса «1 Мая», нягледзячы, што ў Міжрэччы адначасова жыло не болей за 40 чалавек, працавала малачарня, дзейнічала пачатковая школа і бібліятэка. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Аляксандраўскага сельсавета[2].  

Пасля страты статусу цэнтра калгаса мясцовая інфраструктура пагоршылася. У 1987 годзе закрыта пачатковая школа. Маладзейшыя жыхары Міжрэчча пачалі выязджаць на сталае жыхарства ў гарады, часцей за ўсё — суседняй Латвіі.

  • XIX стагоддзе: 1865 год — 258 чалавек у вёсцы, 23 чалавекі ў фальварку (12 каталікоў і 11 евангелістаў)[3].
  • XX стагоддзе: 1931 год — 7 чалавек у вёсцы, 47 чалавек у фальварку[4].
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 2 чалавекі[5].

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Мірскіх — помнік сядзібна-палацавай архітэктуры, вядомы па здымках пачатку XX ст. фатографа Яна Булгака. Разбураны ў 1960-1970-я гады[6].

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — С. 377
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1, Województwo wileńskie. T. 1. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1938, s. 5.
  5. Насельніцтва Беларусі па выніках перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2015. Праверана 17 красавіка 2020.
  6. Ермалёнак, В. Сядзіба ў Міжрэччы / В. Ермалёнак // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. — Мн.: Беларус. навука, 1998. — С. 571—573.
  • Ермалёнак, В. Сядзіба ў Міжрэччы / В. Ермалёнак // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна. — Мн.: Беларус. навука, 1998. — С. 571—573.
  • Сіўко, Ф. Выспа Міжрэчча / Ф. Сіўко // Выспы. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2011. — С. 159—169.
  • Сивко, Ф. Мои чудеса света / Ф. Сивко // Беларусь сегодня. — 2010. — 23 янв.
  • Сіўко, Ф. Крыніца памяці — Міжрэчча / Ф. Сіўко // Міёрскія навіны. — 2019. — 23 кастр.