Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалаеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
6
Насельніцтва
8 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Аўтамабільны код
3
Мікалаеўка на карце Беларусі ±
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Мікалаеўка — вёска ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вакол лес. Паблізу ёсць паклады жалязняку.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 22 км на захад ад Буда-Кашалёва, 65 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 160 дзесяцін зямлі.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў; 18 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 23 двары, 140 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 195 жыхароў.
  • 1940 год — 30 двароў, 124 жыхара.
  • 1959 год — 127 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0