Мікалаеўскі сельсавет (Шумілінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалаеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 39 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікалаева
Дата ўтварэння 1 красавіка 1960
Насельніцтва (2009) 1 498
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мікалаева.

Утвораны 1 красавіка 1960 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мішкавіцкага і Баранькаўскага сельсаветаў[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. У 1963 годзе ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 10 жніўня 1970 года ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 48 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1498 чалавек[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 верасня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 66. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.