Мікалай Іванавіч Арынчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Арынчын
Дата нараджэння 28 лютага 1914(1914-02-28) ці 1914[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1999(1999-11-06) ці 1999[1]
Род дзейнасці фізіёлаг, біёлаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук, прафесар
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Мікалай Іванавіч Ары́нчын[2] (28 лютага 1914, с. Зямлянск, Варонежская вобласць — 6 лістапада 1999) — беларускі фізіёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1966), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Белацаркоўскі сельскагаспадарчы інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1948—1950 гг. на кафедры фізіялогіі Варонежскага медыцынскага інстытута, у 1950—1959 у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны АМН СССР у Ленінградзе[3]. У 1959—1966 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1966—1969 і з 1975 года загадчык лабараторыі кровазвароту Інстытута фізіялогіі АН БССР. У 1969—1971 гг. намеснік, 1972—1975 загадчык Сектарам геранталогіі АН БССР[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы сваімі працамі ў галіне вышэйшай і эвалюцыйнай фізіялогіі і экалогіі, геранталогіі, фізіялогіі і паталогіі кровазвароту і мускульнай дзейнасці[3]. Распрацаваў метады даследавання і стварыў новыя апараты для комплекснага даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Стварыў новы навуковы напрамак — экстракардыялогію, абгрунтаваў 23 новых навуковых тэрміны, якія ўнесены ў «Слоўнік фізіялагічных тэрмінаў»[4], пры гэтым ён з’яўляўся вядомым грамадскім дзеячам.

Арынчыным М. І. і яго калегамі апублікаваны шэраг прац, якія распавядаюць аб прысмактваюча-нагнятальнай мікрапомпавай уласцівасці шкілетных цягліц ў навуковай[5] і навукова-папулярнай[6] формах. Важнасць тэмы і ўменне Мікалая Іванавіча цікава выкладаць матэрыял прадвызначылі поспех навукова-папулярнай кнігі «Перыферычныя „сэрцы“ чалавека»[7].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Комплексное изучение сердечно-сосудистой системы. — Мн., 1961.
  • Ангиотензиотонография в эксперименте и клинике; Ранняя диагностика сосудистых заболеваний. — Мн., 1967 (у сааўтарстве)
  • Гипертоническая болезнь как нарушение саморегуляции кровообращения. — Мн., 1969 (совм. с Г. В. Кулаго)
  • Фазы и периоды сердечного цикла. — Мн., 1970 (совм. с Ф. Н. Сенько)
  • Внутримышечное периферическое сердце. — Мн., 1974 (совм. с Г. Д. Недвецкой)
  • Периферические «сердца» человека. — Мн., 1980.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. а б в г Аринчин Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..
  4. Словарь физиологических терминов. — Наука, 1987. 446 с.
  5. Аринчин Н. И., Борисевич Г. Ф. Микронасосная деятельность скелетных мышц при их растяжении.— Мн.: Наука и техника, 1986. — 112 с.
  6. Аринчин Н. И. Реформа здравоохранения. Здравосозидание. — Мн., 1998. — С. 18-25.
  7. Аринчин Н. И. Периферические «сердца» человека. 2-е изд. — М.: Наука и техника, 1988, 64 с. ]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]