Мікалай Іванавіч Бруноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Бруноў
Дата нараджэння 13 (25) лістапада 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1971(1971-11-25) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Навуковая сфера архітэктура
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні А. М. Марозкіна
Узнагароды
ордэн Леніна

Мікалай Іванавіч Бруноў (руск.: Николай Иванович Брунов; 13 (25) лістапада 1898, Масква — 25 лістапада 1971) — савецкі гісторык архітэктуры. Доктар мастацтвазнаўства (1943), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1941—1956), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (19571964).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, з 1934 года — прафесар Маскоўскага архітэктурнага інстытута. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у навуковых колах, меў шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку ордэн Леніна (1953 г.). Асноўны круг навуковых інтарэсаў — антычная, візантыйская і старажытнаруская архітэктура.

Пахаваны на могілкі с. Ізварына Кунцаўскага раёна Маскоўскай вобласці (цяпер — Новамаскоўская адміністрацыйная акруга Масквы).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі архітэктуры еўрапейскіх краін, у т. л. Візантыі і Расіі. Адзін з даследчыкаў беларускай архітэктуры. У артыкуле «Беларуская архітэктура XI—XII ст.» (1928) выказаў меркаванне, што ў Полацку і Смаленску ў 12 ст. склалася арыгінальная творчая манера дойлідства, якая ўплывала на архітэктуру Смаленска і Ноўгарада[2].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Очерки по истории архитектуры». Т. 1-2. М.: Academia, 1935—1937. Перавыданне: М: Центрполиграф, 2003
  • «Рим. Архитектура эпохи барокко» (1937)
  • «Альбом архитектурных стилей»
  • «Дворцы Франции 17 и 18 веков» (1938)
  • «Пропорции античной и средневековой архитектуры»
  • «Эрехтейон»
  • «Храм Василия Блаженного в Москве (Покровский собор)» (1988; пасм.)
  • «Мастера древнерусского зодчества»
  • «Московский Кремль»
  • «Памятники афинского Акрополя. Парфенон и Эрехтейон» (1973; пасм.).

Зноскі

  1. Брунов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Бруноў Мікалай Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]