Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Валынец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Валынец
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 красавіка 1921(1921-04-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 2003(2003-03-03) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, партрэтны жывапіс[d] і нацюрморт
Вучоба
Уплыў Леў Мееравіч Лейтман і Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Член у
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»
Сайт volynec.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Іванавіч Валынец (3 красавіка 1921(1921-04-03), Цалевічы, Слуцкі павет3 сакавіка 2003(2003-03-03), Банцараўшчына, Мінская вобласць) — беларускі жывапісец.

Нарадзіўся 3 красавіка 1921 года ў вёсцы Цалевічы Слуцкага раёна. У 1940 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў Л. Лейтмана і І. Ахрэмчыка[1]. Удзельнічаў у мастацкіх выставак з 1940 года[1].

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне[1], змагаўся ў баях за Сталінград і Кёнігсберг. У жніўні 1945 г. прымаў удзел у савецка-японскай вайне.

Пасля заканчэння вайны кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Хабараўску (Расійская СФСР). У 1950 г. вярнуўся ў БССР. Працаваў у Слоніме мастаком музея, распісваў сцены ў храмах Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. У 1951 г. пераехаў у Мінск, а ў 1954 г. пасяліўся ў вёсцы Банцараўшчына Мінскага раёна. З 1958 г. працаваў на Беларускім мастацка-афарміцельскім камбінаце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года[1].

Памёр 3 сакавіка 2003 года. Пахаваны на могілкі ў Ждановічах.

Працуе пераважна ў жанрах партрэта і пейзажа. Сярод асноўных твораў — партрэты: невядомага салдата, франтавой медсястры, мастакоў В. Цвіркі, С. Андруховіча, Л. Лейтмана, лётчыка В. Коўзуна. Стварыў таксама пейзажы «Залатая восень», «Рэчка ў Чамярах», «Млын», «Раніца ў Белавежскай пушчы», а таксама карціну «Касмічная паэма»[1].

Творы мастака захоўваюцца ў фондах БСМ і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[1], у музеях краін СНД, у замежных калекцыях у ЗША, Італіі, Англіі, Чэхіі, у прыватных зборах[2].

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі[4].

У шлюбе з Таццянай Усцінаўнай Валынец (Крачко), якая працавала лекаркай, меў траіх дзяцей: дачок Вольгу і Тамару[2] і сына Мікалая, які памёр у 31 год ад цяжкага захворвання — пухліны мозгу.

  1. а б в г д е Валынец Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б Валынец Мікалай Іванавіч. nasledie-sluck.by. Праверана 16 жніўня 2025.
  3. Банцеровщинский уголок.
  4. Мікалай Іванавіч Валынец на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  • Валынец Мікалай Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Лісоўская I. Ён ствараў атмасферу цеплыні // Культура. — 2004. — 21-27 лют. (No 8) — С. 7.
  • Фатыхова Г. «Природу я душою обнимаю…» // Неман. — 2001. — No 1. — С. 255—256.