Мікалай Іванавіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Лебедзеў
Дата нараджэння 6 студзеня 1919(1919-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1985(1985-11-09) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці эпідэміёлаг, фельчар, урач, ваенны ўрач, інфекцыяніст
Навуковая сфера эпідэміялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Арцём Мікітавіч Філіповіч
Партыя
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Мікалай Іванавіч Ле́бедзеў[2] (руск.: Николай Иванович Лебедев; 6 студзеня 1919 — 9 лістапада 1985) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Гнілаўка Асташкаўскага павета Цвярская губерня РСФСР. Скончыў няпоўную сярэднюю школу і ў 1939 годзе фельчарска-акушэрскую школу ў Вышнім Валачку. Загадваў фельчарскім пунктам ў вёсцы Вязавая Асташкаўскага раёна Калінінскай вобласці. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. — фельчар стралковага палка. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: фельчар палкавога медыцынскага пункта 273-га стралковага палка, старшы фельчар 276-га асобнага (сапёрнага) батальёна[3]. У 1945—1947 гг. — старшы фельчар аўтарамонтнага батальёна[4]. Удзельнік баявых дзеянняў на Карэльскім, 2-м Украінскім і 3-м Украінскім франтах, вызвалення Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі[3]. Быў паранены і кантужаны.

Пасля дэмабілізацыі ў 1947 годзе М. І. Лебедзеў загадваў санітарна-эпідэміялагічнай станцыяй у Балагоеўскім раёне Калінінскай вобласці[4]. Паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыў у 1953 годзе і быў накіраваны загадчыкам раённым аддзелам аховы здароўя і адначасова ўрачом-інфекцыяністам раённай бальніцы ў гарадскі пасёлак Рудзенск (Рудзенскі раён Мінскай вобласці)[4]. З 1954 года М. І. Лебедзеў у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клинико-эпидемиологическая характеристика скарлатины в г. Минске за последние годы», у 1973 годзе — доктарскую на тэму «Эпидемиология и нозогеография сальмонеллезов в БССР»[3].

Памёр М. І. Лебедзеў 9 лістапада 1985 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. І. Лебедзеву належаць навуковыя працы па праблемах сальманелёзу, пытаннях эпідэміялогіі. Аўтар больш за 80 навуковых прац[4]. Кіраўнік падрыхтоўкі 3-х кандыдацкіх дысертацый. Член Рэспубліканскага навуковага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і паразітолагаў. Быў членам Рэспубліканскай праблемнай камісіі «Эпідэміялогія паразіталогія і інфекцыйныя хваробы», рэдакцыйнай калегіі выдання «Журнал микробиологии, эпидемиологии и иммунобиологии»[4].

Сярод апублікаванага:

  • Эпидемиология и нозогеография сальмонеллезов в БССР, 1971;
  • Профилактические мероприятия при сальмонеллезах и их оценка, 1972 (у сааўтарстве);
  • Манаграфія «Сальмонеллезы. Эпидемиология, клиника и профилактика», 1980;
  • Сравнительная оценка инвазивных свойств различных штаммов S. typhimurium, 1980 (у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны трыма баявымі ордэнамі, медалямі, у тым ліку баявымі[4]. Сярод іх: Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1944), ордэн Чырвонай Зоркі (1945)[3].

Зноскі

  1. а б https://www.bsmu.by/page/55/3150/
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  3. а б в г д Юбилей профессора Лебедева Николая Ивановича(недаступная спасылка) (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
  4. а б в г д е Лебедев Николай Иванович (06.01.1919—09.11.1985) Архівавана 2 снежня 2021. (руск.) // УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]