Мікалай Іванавіч Міцкевіч
Мікалай Іванавіч Міцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) лістапада 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1991 (77 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (1964) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Мікалай Іванавіч Міцке́віч[1] (29 лістапада 1914, Койданава, Мінская губерня, Расійская імперыя — 30 лістапада 1991) — беларускі фізікахімік, акадэмік АН БССР (1980, член-карэспандэнт 1969), доктар хімічных навук (1964), прафесар (1966), заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 лістапада 1914 года ў Койданава.
У 1939 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года ў Інстытуце хіміі, у 1959—1969 гадах і з 1982 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі (у 1958—1965 гадах намеснік дырэктара), у 1969—1982 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР.
Памёр 30 лістапада 1991 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па вывучэнню кінетыкі працэсаў акіслення арганічных рэчываў. Устанавіў механізм спалучанага з акісленнем дэкарбаксіліравання смаляных, монакарбонавых і дыкарбонавых кіслот, іх эфіраў і іншых вытворных. Распрацаваў метады сінтэзу двухатамных фенолаў і галагенавытворных араматычных кіслот.
Сярод апублікаванага:
- Сопряженное с автоокислением декарбоксилирование карбоновых кислот. — Мн., 1970 (разам з Б. В. Ерафеевым).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 489. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Міцке́віч Мікалай Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 499. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 7. Мінск. 1973. С. 273.
- Н. И. Мицкевич // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1974.
- Н. И. Мицкевич // Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. Мінск. № 6. 1984.
- Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 489. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Міцкевіч Мікалай Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. — С. 607—608.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Іванавіч Міцкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынску
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1991 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Дактары хімічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікахімікі СССР
- Фізікахімікі Беларусі