Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Міцкевіч (педагог)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Міцкевіч
Дата нараджэння 11 мая 1945(1945-05-11) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Мікалай Іванавіч Міцкевіч (нар. 11 мая 1945, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі прафесійнай адукацыі. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2004).

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Матэматыка», 1966), Навукова-даследчы інстытут агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1980), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (дактарантура, 2001).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1980—1998, 2002—2006), Расійскім дзяржаўным сацыяльным універсітэце (філіял у г. Мінску; 2006—2015, кафедра сацыяльнай работы, кіравання і сацыяльнага права, прафесар), Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016, лабараторыя праблем выхавання асобы, галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковыя інтарэсы: кіраванне адукацыяй; дыдактыка.

Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000).

  • Теоретические основы дидактической системы повышения квалификации : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.08 / Мицкевич Николай Иванович. — Санкт-Петербург, 2001.
  • Дидактика повышения квалификации: инвариантные характеристики / Н. И. Мицкевич. — Минск, 2009.
  • Квалиметрия учебно-воспитательного процесса вуза: теория и практика / [Н. И. Мицкевич и др.]. — Минск, 2011.
  • Квалиметрические основы компетентности / Н. И. Мицкевич // Вестник МГЛУ. Серия 2. — Минск, 2015. — № 1. — С. 26—32.
  • Практика социального сопровождения / Н. И. Мицкевич // Научные труды Республиканского института высшей школы : исторические, психолого-педагогические науки. — Минск, 2016. — Вып. 16, ч. 2. — С. 396—402.

Зноскі