Мікалай Іванавіч Сеўрукоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Іванавіч Сеўрукоў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1947(1947-06-28) (73 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі баяніст, педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Мікалай Іванавіч Сеўрукоў (нар. 28 чэрвеня 1947, г. Дальні, Кітай) — беларускі баяніст, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1983). прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1971 годзе Ленінградскую кансерваторыю. З 1966 года выкладчык музычнай школы ў Ленінградзе, з 1972 года — Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, з 1973 года саліст Беларускай філармоніі, адначасова выкладчык Беларускай акадэміі музыкі (у 1981—2011 гадах загадчык кафедры).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго выканальніцкі стыль адметны глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, віртуозным валоданнем інструментам, раскрываючы яго тэхнічныя і тэмбравыя магчымасці. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў (у пералажэннях) і сучасных аўтараў, у тым ліку беларускіх Я. Глебава, В. Войціка, В. Іванова, В. Помазава, Л. Шлег і інш.

Пра творчасць Сеўрукова зняты тэлефільм «Іграе Мікола Сеўрукоў».

Сярод вучняў Б. Біёчыч, Г. Вінаградскі, І. Квашэвіч, А. Мацкевіч, Н. Слюсар, Ю. Тарасёнак.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу баяністаў у ГДР (1971). У 2010 годзе быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта РБ за выдатныя дасягненні ў вобласці выхавання творчай моладзі і падрыхтоўцы лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]