Мікалай Іванавіч Ягоранкаў
Мікалай Іванавіч Ягоранкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лістапада 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | даследчык, хімік |
Навуковая сфера | фізіка палімераў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[2] (1988) і кандыдат тэхнічных навук[2] (1970) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Мікалай Іванавіч Ягоранкаў (нар. 6 лістапада 1940, в. Каменка, Спас-Дземенскі раён, Калужская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне фізікі і механікі палімераў, эканаміст. Доктар хімічных навук (1988), кандыдат тэхнічных навук (1970), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (механічны факультэт, 1962), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (аспірантура, 1969), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», 1994).
Працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1972—1983, загадчык лабараторыі фізіка-хімічных паверхневых з’яў), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (1983—1987, загадчык праблемнай лабараторыі фізіка-хімічных працэсаў), ВА «Гомсельмаш» (1987—2002, загадчык аддзела, начальнік упраўлення, намеснік генеральнага дырэктара), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (2002—2013, кафедра «Эканоміка», прафесар), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2013, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай, біяарганічнай і біялагічнай хіміі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: механіка; фізіка і хімія рэчыва; агульныя законы развіцця прыроды, грамадства, мыслення.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Ленінскага камсамола (1973).
Зноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-258949&strq=l_siz=20
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласці
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Гомсельмаша
- Выкладчыкі ГДТУ імя П. В. Сухога
- Дактары хімічных навук
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі механічнага факультэта БелДУТ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Калужскай вобласці
- Фізікахімікі СССР
- Фізікахімікі Беларусі
- Эканамісты Беларусі