Мікалай Міхайлавіч Іванчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Іванчанка)
Мікалай Міхайлавіч Іванчанка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 13 красавіка 1947(1947-04-13) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «90 год міліцыі Беларусі»

Мікалай Міхайлавіч Іванчанка (13 красавіка 1947, в. Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 красавіка 1947 года ў в. Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік; Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут імя П. Тальяці, арганізатар прамысловай вытворчасці.

Працаваў інжынерам Гомельскага завода металаканструкцый «Прамень»; інжынерам-тэхнолагам, старшым інжынерам, начальнікам зварачнай лабараторыі, намеснікам начальніка аддзела, намеснікам галоўнага інжынера Гомельскага радыёзавода; намеснікам галоўнага тэхнолага, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам аб'яднання «Стромаўталінія» ў г. Магілёве; загадчыкам аддзела па комплексным эканамічным і сацыяльным развіцці, першым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама; генеральным дырэктарам выканаўчай дырэкцыі ААТ «ІСБС» у г. Магілёве, старшынёй сходу ўстаноў — прэзідэнтам вытворча-камерцыйнай фірмы «Адоніс» у г. Магілёве; першым намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкама; віцэ-прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў; генеральным дырэктарам ЗАТ «Магілёўская прамысловая кампанія» — віцэ-прэзідэнтам Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў; генеральным дырэктарам Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах «Белрэсурсы»; Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Мінскай вобласці.

Старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяціборства.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 гадоў міліцыі Беларусі», «60 гадоў Кемераўскай вобласці».

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]