Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі
Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 2013 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, культуролаг |
Навуковая сфера | філасофія[1] і культуралогія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1986) і кандыдат філалагічных навук (1956) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (16 лістапада 1923, в. Машкова, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 30 верасня 2013, Мінск) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1956), прафесар (1988). Удзельнік Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Другой сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 года прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Адначасова з 1998 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі з дыялектыкай Гегеля, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965 годзе незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, М. Крукоўскім была ўзнята найактуальнейшая праблема ўзаемадзеяння розных культур.
Аўтар манаграфій: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher — Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.
У 2017 годзе выдадзены Збор твораў у 5 тамах[2]
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Роль русского языка в обогащении лексики современного белорусского литературного языка: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Минск, 1956.
- Рускі лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову. Мінск, 1958.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20190426192546/http://library.bntu.by/krukovskiy-n-i-sobranie-sochineniy Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Філосаф Мікалай Крукоўскі. Збор твораў (руск.)] Архівавана 26 красавіка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Круко́ўскі Мікалай Ігнатавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 403. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Iнтэрв’ю прафесара М. Крукоўскага (аўдыё)
- Алесь Астроўскі аб М. Крукоўскiм
- «Бляск і трагедыя ідэалу». Кніга М. Крукоўскага ў электроннай бібліятэцы «Камунікат»(недаступная спасылка)
- Інфармацыя і яе месца ў сістэме гуманітарнай культуры. Даклад М. Крукоўскага на канферэнцыі ў Мінску ў траўні 2013 г.(недаступная спасылка)
- Николай КРЮКОВСКИЙ. «Бездуховность бросает вызов рыцарям высокого духа»
- Ці прыгажосць выратуе свет? Iнтэрв’ю прафесара М. Крукоўскага
- Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч, доктар філасофскіх навук, кандыдат філалагічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Круковский Николай Игнатьевич (руск.) // Праект «Партызаны Беларусі»
- Нарадзіліся 16 лістапада
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
- Дактары філасофскіх навук
- Кандыдаты філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Філолагі СССР
- Філолагі Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне