Мікалай Ігнатавіч Холад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ігнатавіч Холад
Дата нараджэння 5 лютага 1937(1937-02-05) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Ігнатавіч Холад (нар. 5 лютага 1937, в. Садавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускім дзяржаўным універсітэце (1961), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аспірантура, 1971; дактарантура, 1982).

Працаваў у СШ № 45 г. Мінска (1958—1961, настаўнік матэматыкі), Мінскім політэхнічным тэхнікуме (1961—1964, выкладчык), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1964, прафесар кафедры прыкладной матэматыкі і эканамічнай кібернетыкі, у 1995—2002 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканамічная кібернетыка; эканоміка сельскай гаспадаркі; планаванне і прагназаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Системный анализ и планирование показателей роста экономической эффективности сельскохозяйственного производства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Холод Николай Игнатьевич. ― Москва, 1982.
  • Совершенствование структуры производства сельскохозяйственных предприятий с помощью математических методов и электронно-вычислительных машин (на примере хозяйств пригородной зоны г. Минска) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.594 / Н. И. Холод. ― Минск, 1972.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Холад Мікалай Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 44.
  • Холод Николай Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 435—436.
  • Холод Николай Игнатьевич // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 711.
  • Холод Николай Игнатьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 165.