Мікалай Іпалітавіч Абрыньба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іпалітавіч Абрыньба
Дата нараджэння 2 сакавіка 1913(1913-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1993(1993-11-05) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Партызану Айчыннай вайны»

Мікалай Іпалітавіч Абры́ньба (руск.: Николай Ипполитович Обрыньба; 2 сакавіка 1913, г.п. Епіфань, Тульская губерня, Расійская імперыя, цяпер Тульская вобласць, Расія — 5 лістапада 1993) — рускі жывапісец. Заслужаны мастак РСФСР (1969)[1]. Член Саюза мастакоў СССР[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 1931 годзе Кіеўскі мастацкі тэхнікум, у 19361940 гадах у Кіеўскім мастацкім інстытуце, у 19401941 гадах — у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава[1].

У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнік партызанскага руху ў Беларусі[1]. У Вяземскім «катле» патрапіў у палон, з якога бег[2]. З 1942 года ў Чашніцкай партызанскай брыгадзе «Дубава» (Віцебская вобласць), камандаванне якой стварыла яму ўмовы для мастацкай творчасці. У 19431944 гадах у распараджэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху, пры якім дзейнічала партызанская карцінная галерэя (раней працавала ў брыгадзе «Дубрава»), якую складалі 8 карцін і малюнкі Абрыньбы і накіды, акварэлі, плакаты беларускага мастака-партызана М. Гуціева[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэма гераізму беларускіх партызан — галоўная ў творчасці Абрыньбы. Сярод работ: «Выхад брыгады „Дубава“ на аперацыю» (1942), «Памяці маіх сяброў, паўшых у барацьбе з фашызмам, прысвячаю: Нікіфараў Васіль, Маргевіч Вера, Караленка Дзмітрый, Шэнко Свяпан, Чайкін Міхаіл. 1942—1944» (19451967), «Прарыў» (1969), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976), партрэт П. К. Панамарэнкі (1974) і інш[1].

Карціны Абрыньбы захоўваюцца ў Львоўскай карціннай галерэі, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў прыватных калекцыях у Расіі і за мяжой: Італіі, Францыі, Японіі, ЗША[2].

Аўтар кніг «Лёс апалчэнца» і «Мастак і час»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Абрыньба Мікалай Іпалітавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. а б в г Обрыньба Николай Ипполитович, художник

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]