Мікалай Аляксандравіч Золатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікалай Золатаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікалай Аляксандравіч Золатаў
Нарадзіўся 11 лістапада 1994(1994-11-11)[1] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 35
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2012 Беларусь Віцебск 0 (0)
2012   Беларусь Віцебск-2 27 (1)
2013 — 2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2015   Беларусь Віцебск 16 (0)
2016   Беларусь Віцебск 23 (0)
2017 — Беларусь Віцебск 50 (0)
Нацыянальная зборная**
2014 — 2016 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (0)
2019 — Беларусь Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2019.

Мікалай Золатаў (нар. 11 лістапада 1994) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебска». Пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 і расфармавання дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў аснове.

Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў. На наступны сезон стаў часам з’яўляцца на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, але так і не з’явіўся на полі.

У лютым 2015 года разам з Яўгенам Лебедзевым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[2]. У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. 11 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:1). Са жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебска».

У студзені 2016 года пасля вяртання з арэнды далучыўся да асноўнага складу «Шахцёра»[3]. Рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай салігорцаў, але ў красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, зноў быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» [4]. У сезоне 2016 выступаў за асноўны склад «Віцебска», чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2017 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[5], аднак неўзабаве віцябляне дамовіліся з «Шахцёрам» і аформілі канчатковы пераход абаронцы[6]. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, а з верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком асновы.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазіцыях флангавага абаронцы і паўабаронцы.

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Віцебск Беларусь 7 0
2012 Д3 Віцебск-2 Беларусь 27 1
2013 дубль Шахцёр Беларусь 32 1
2014 дубль Шахцёр Беларусь 31 0
2015 Д1 Віцебск Беларусь 16 0
2016 Д1 Віцебск Беларусь 23 0
2017 Д1 Віцебск Беларусь 21 0
2018 Д1 Віцебск Беларусь 29 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]