Мікалай Аляксандравіч Картэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Картэль

Мікалай Аляксандравіч Картэль (нар. 5 мая 1937, вёска Галяшы, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі генетык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; член-карэспандэнт з 1986), доктар біялагічных навук (1984), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). 

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1959). У 1959—1960 гг. памочнік таксатара Мінскай лесаўпарадкавальнай партыі, у 1960—1963 гг. аспірант, у 1963—1967 гг. асістэнт ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1967—1978 гг. старшы навуковы супрацоўнік, у 1978—1994 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У 1994—2004 гг. дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2005 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута.

Асноўныя працы па генетыцы, малекулярнай генетыцы і генетычнай інжынерыі раслін. Даследаваў пытанні генетыкі і селекцыі драўняных раслін, радыяцыйнага мутагенеза сельскагаспадарчых раслін, праблемы генетычнай і клетачнай інжынерыі вышэйшых раслін. Правёў сістэматычнае вывучэнне ўзаемадзеяння экзагеннай ДНК з геномам вышэйшых раслін і абгрунтаваў фундаментальныя палажэнні аб фізіёлага-біяхімічным, цыталагічным і генетычным дзеянні чужароднай ДНК на раслінны арганізм. Распрацаваў тэхналогію атрымання трансгенных раслін шэрагу сельскагаспадарчых культур і стварыў арыгінальныя вектарныя канструкцыі, якія нясуць гаспадарча важныя гены. Атрымаў трансгенныя расліны, якія праяўляюць ўстойлівасць да фітапатагенаў і насякомых, расліны, здольныя паспяхова расці на глебах, забруджаных цяжкімі металамі і нафтапрадуктамі. Усталяваў ролю простых і складаных паўтаральных паслядоўнасцяў ДНК у структурна-функцыянальнай арганізацыі геному раслін. Выдаў і ўкараніў у практыку метадычныя рэкамендацыі па ДНК-пашпартызацыі сартоў і ліній раслін. Стварыў насычаную ДНК-маркерамі генетычную карту геному жыта, якая прадстаўляе высокую генетыка-селекцыйную каштоўнасць. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца даследаванні па ДНК-маркер спадарожнай селекцыі сельскагаспадарчых культур, па ідэнтыфікацыі генаў устойлівасці да хвароб, дыягностыцы захворванняў з выкарыстаннем ДНК-маркераў. Выканаў даследаванні па генетычных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Вынікі вывучэння малекулярна-генетычных асаблівасцяў развіцця папілярных карцыном шчытападобнай залозы ў дзяцей знайшлі адлюстравання ў выдадзеным у ЗША даведніку па раку шчытападобнай залозы (Thyroid Cancer, 2006).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Генетика в лесоводстве. Мн.: Наука и техника, 1970 (совм. с Е. Д. Манцевичем).
  • Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.
  • Эффекты экзогенной ДНК у высших растений. Мн.: Навука i тэхнiка, 1981.
  • Биоинженерия: методы и возможности. Мн.: Ураджай, 1989.
  • Фитогормоны и фитопатогенность бактерий. Мн.: Навука і тэхніка, 1994 (совм. с Е. В. Лобанок, В. В. Фомичевой).
  • Генетика: энциклопедический словарь. Мн.: Тэхналогія, 1999 (совм. с Е. Н. Макеевой, А. М. Мезенко).
  • Биотехнология в растениеводстве. Мн.: Тэхналогія, 2005 (совм. с А. В. Кильчевским).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]