Мікалай Аляксандравіч Крукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Крукоўскі
Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь
12 студзеня 2000 года — 22 лютага 2001 года
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Уладзімір Ганчарэнка
Пераемнік Уладзімір Ганчарэнка

Нараджэнне 3 студзеня 1952(1952-01-03) (72 гады)
в. Буйновічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць
Адукацыя Маскоўскі інстытут сувязі (1989)
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004)

Мікала́й Алякса́ндравіч Крукоўскі (нар. 3 студзеня 1952, в. Буйновічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі Рэспублікі Беларусь (2000-2001).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1976), Маскоўскі інстытут сувязі (1989), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004).

Пасля заканчэння Мінскага электратэхнікума сувязі працаваў старшым электрамеханікам ў Брагінскім лінейна-тэхнічным цэху Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі, займаў пасады намесніка начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага цэха, начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі.

1987-1995 — начальнік Кіраўскага раённага вузла сувязі Магілёўскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.

З ліпеня 1995 года — намеснік начальніка ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 1995 года прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам па эксплуатацыі сетак РА «Белтэлекам».

Са студзеня 2000 года па люты 2001 — Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[1][2].

З сакавіка 2001 па жнівень 2005 года — генеральны дырэктар РА «Белтэлекам» (з ліпеня 2004 года РУП «Белтэлекам»).

З верасня 2005 года — генеральны дырэктар ААТ «Белсувязьбуд».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]