Мікалай Аляксандравіч Макаед
Мікалай Аляксандравіч Макаед | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Аксёнаў Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Мікалай Сташанкоў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Петрушкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1938 |
||||||
Смерць |
13 студзеня 2017 (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Мікала́й Алякса́ндравіч Макае́д (19 сакавіка 1938, в. Бялевічы Слуцкі раён — 13 студзеня 2017, г. Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР (1981—1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1983).
З 1957 года на працы ў Мінскім гархарчгандлі, пачынаў з пасады таваразнаўца, потым стаў старшым інспектарам па гандлі. У 1961 годзе быў пераведзены на працу ва ўпраўленне гандлю Мінскага гарвыканкама.
У Міністэрстве гандлю БССР працаваў з 1975 года, спачатку намеснікам міністра, а затым міністрам. У 1987 годзе быў прызначаны намеснiкам Старшыні Савета Міністраў БССР. На гэтай пасадзе працаваў да 1990 года. Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27 ліпеня 1990 года быў прызначаны першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па знешніх эканамічных сувязях.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11 склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга,
- Ордэн Дружбы народаў,
- медалі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Бялевічах
- Памерлі 13 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі БДЭУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Міністры гандлю БССР
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў