Мікалай Аляксандравіч Мікулік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Мікулік
Дата нараджэння 26 сакавіка 1932(1932-03-26) (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера прыкладная матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Мікала́й Алякса́ндравіч Міку́лік (*26 сакавіка 1932, вёска Зарэчча, цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці) — беларускі навуковец у галіне прыкладной матэматыкі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1991). Заслужаны працаўнік адукацыі Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе скончыў БДУ, працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Глівін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Ад 1957 — лабарант, асістэнт, старэйшы выкладчык у Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце. У 1975—1998 і 1999—2010 — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі машынабудаўнічага профілю БДПА (цяпер БНТУ).

Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных дапаможнікаў, у тым ліку 10 навучальных дапаможнікаў, дзвюх манаграфій, двух вынаходніцтваў і трох патэнтаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікулік Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Микулик Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 745.
  • Микулик Николай Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 92.
  • Микулик Николай Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. ― Минск, 2001. — Т. 1. — С. 109.
  • Микулик Николай Александрович // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. ― Минск, 1998. — С. 38.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]