Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў
Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (27) верасня 1877 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1944[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Мікалай Аляксандравіч Прыляжа́еў[3] (27 верасня 1877 — 26 мая 1944) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, прафесар (1913), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Копасава[4] Пензенскай губерні (зараз у Мардовіі). У 1895 годзе скончыў духоўную семінарыю[5]. Паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта[5] Варшаўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1900 годзе. Пачаў працу ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце на пасадзе асістэнта на кафедры арганічнай хіміі, з 1908 года — старшы асістэнт[5]. У 1912 годзе абараніў дысертацыю на ступень магістра[5]. З 1913 года працаваў у Варшаўскім універсітэце (прафесар), з 1915 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, з 1924 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадчык кафедры арганічнай хіміі ў 1924—1938[6] гадах. У час працы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце быў адным са стваральнікаў хімічнага факультэта, яго дэканам[6] і адначасова ў 1931—1933 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. З 1935 года М. А. Прыляжаеў у Беларускім політэхнічным універсітэце.
Памёр 26 мая 1944 года ў Маскве. Пахаваны на Армянскіх могілках[5].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Прыляжаеў з’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[5]. Асноўныя працы па хіміі кіслародзмяшчальных арганічных злучэнняў. Распрацаваў спосаб атрымання эпоксізлучэнняў (рэакцыя Прыляжаева).
Сярод апублікаванага:
- Органические перекиси и их применение для окисления непредельных соединений. — Варшава, 1912.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1912 годзе атрымаў Прэмію імя А. М. Бутлерава за працы па ўздзеянню арганічных гідрапераксідаў на негранічныя злучэнні[5].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1969 годзе на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].
Зноскі
- ↑ Прилежаев Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=65328
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ М. Прыляжаеў Архівавана 2 снежня 2020. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- ↑ а б в г д е ё Имя в белорусской науке: Прилежаев Николай Александрович (руск.)
- ↑ а б в Фотоархив БГУ: Мемориальная доска академику Николаю Прилежаеву Архівавана 1 кастрычніка 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прыляжаеў Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 71. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Прыляжаеў Мікалай Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 603. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Ахрем А. А., Прилежаева Е. Н., Мещеряков А. П. Жизнь и деятельность Николая Александровича Прилежаева // Журнал общей химии, 1951, т. 21, вып. 11.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Аляксандравіч Прыляжаеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- М. Прыляжаеў Архівавана 2 снежня 2020. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Фотоархив БГУ: Мемориальная доска академику Николаю Прилежаеву Архівавана 1 кастрычніка 2020. (руск.)
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Саранскім павеце
- Памерлі 26 мая
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Армянскіх могілках (Масква)
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БНТУ
- Выпускнікі Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Хімікі Расійскай імперыі
- Хімікі СССР
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Дэканы хімічнага факультэта БДУ
- Нарадзіліся ў Мардовіі