Мікалай Аляксандравіч Сахачэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Сахачэўскі
Дата нараджэння 29 снежня 1904(1904-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1966(1966-02-21) (61 год)
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Аляксандравіч Сахачэўскі (29 снежня 1904, Хасавюрт, Дагестан, Расія — 21 лютага 1966) — інжынер-механік шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак, цягі паяздоў. Доктар тэхнічных навук (1951), прафесар (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскі політэхнічны інстытут (1920).

Працаваў на Паўднёва-Заходняй чыгунцы (з 1920), Адэскім суднабудаўнічым заводзе (з 1929), у Народным камісарыяце шляхоў зносін СССР (Цэнтральнае ўпраўленне лакаматыўнай гаспадаркі, з 1931), Усесаюзным праектна-вышукальным аб’яднанні «Саюзтранспраект» (з 1935), Акадэміі чыгуначнага транспарту (з 1937), Паўднёва-Уральскай чыгунцы (1941—1942), Міністэрстве шляхоў зносін СССР (з 1942), Маскоўскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (па сумяшчальніцтве, 1931—1959), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1959—1966, прафесар кафедры «Лакаматывы і лакаматыўная гаспадарка», з 1961 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эксплуатацыя лакаматываў і лакаматыўная гаспадарка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пути к разрешению отдельных проблемных вопросов паровозного хозяйства : диссертация … доктора технических наук / Сохачевский Н. А. — Москва, 1948. — [199] л. : ил., 70 л. ил. — Защищена в Московском электромеханическом институте инженеров железнодорожного транспорта.
  • Размещение деповских пунктов по линии : диссертация … кандидата технических наук / Сохачевский Н. А. — Москва, [1941]. — [132] л. — Защищена в Московском электромеханическом институте инженеров железнодорожного транспорта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сохачевский Николай Александрович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 236.
  • Сохачевский зря пятерки не ставит / С. Я. Френкель // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. ― Гомель, 2003. — С. 237—239 ; фото: с. 236.