Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч
Дата нараджэння 29 красавіка 1940(1940-04-29) (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Мікалай Аляксандравіч Свідуновіч (нар. 29 красавіка 1940, в.Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне ліцейнай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў дзесяць класаў Дзівінскай школы, Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Матэрыялазнаўства і тэхналогія металаў», 1965).

Працаваў на Мінскім трактарным заводзе (1962—1965, інжынер), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1968, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра матэрыялазнаўства і тэхналогіі металаў, прафесар).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль СССР «За працоўную доблесць» (1979), граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2000), Сусветны медаль Свабоды (The World Medal of Freedom) Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2006).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: плазменныя і нанатэхналогіі; нанаматэрыялы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Легирование и модифицирование сплавов с применением низкотемпературной плазмы : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.16.04 / Свидунович Николай Александрович. — Киев, 1980.
  • Взаимодействие компонентов в сплавах / Н. А. Свидунович, В. П. Глыбин, Л. К. Свирко. — Москва, 1989.
  • Основы нанотехнологий и наноматериалов / П. А. Витязь, Н. А. Свидунович. — Минск, 2010.
  • Технологические методы повышения надежности и долговечности деталей машин : учебник для вузов / И. М. Жарский, И. Л. Баршай, Н. А. Свидунович, Н. В. Спиридонов. — Минск, 2010.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Свидунович Николай Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 589.
  • Свідуновіч Мікалай Аляксандравіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск. 2010. — С. 58.