Мікалай Аляксандравіч Смірноў
Мікалай Аляксандравіч Смірноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1960 (62 гады) |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мікалай Аляксандравіч Смірно́ў[1] (5 мая 1898 — 19 лістапада 1960) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант артылерыі (1958).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў гімназію ў Рыбінску і паступіў на механічнае аддзяленне Петраградскага політэхнічнага інстытута, на якім вучыўся да лютага 1917 года. Паступіў у Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча. У жніўні 1917 года скончыў паскораны курс з прысваеннем звання прапаршчык і быў накіраваны ў запасны артылерыйскі полк у горад Луга. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 годзе пераехаў у Рыбінск. У 1918 годзе дабрахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім і Паўднёвым франтах. У 1926 годзе скончыў Кіеўскую школу камсаставу і прызначаны камандзірам артылерыйскай батарэі ў горадзе Крамянчуг. У кастрычніку 1937 года М. А. Смірноў звольнены ў запас і неўзабаве быў арыштаваны органамі НКУС. Пасля закрыцця справы і рэабілітацыі вызвалены і адноўлены ў Чырвонай Арміі. У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
У Вялікую Айчынную вайну М. А. Смірноў на Паўднёвым, Сталінградскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Займаў пасады камандзіра артылерыйскага палка, камандуючага артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельік Сталінградскай і Курскай бітваў, бітвы за Дняпро, вызвалення Польшчы і Чэхаславакіі. У 1945—1958 гадах М. А. Смірноў на адказных пасадах у Савецкай Арміі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смірно́ў Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Военачальники земли Белорусской : энциклопедический справочник. / Б. Д. Долготович. — Мн.: БелЭн, 2005. — С. 180. — 287 с.: ил. — (60-летию Великой Победы посвящается) — ISBN 985-11-0321-7. (руск.)
- Соловьёв Д. Ю. Все генералы Сталина. Артиллерия. Том 21. — ЛитРес, 2021. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Смірноў Мікалай Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Смирнов Николай Александрович (руск.) // Праект «Память народа»
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 21 лістапада 2021. (руск.)
- Смирнов Николай Александрович // Бессмертный полк. Рыбинский район. (руск.)
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 19 лістапада
- Памерлі ў 1960 годзе
- Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Артылерысты СССР
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
- Рэпрэсаваныя военачальнікі
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Члены КПСС
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро