Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў
Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 мая 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1945 (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1930—1945 |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў (21 красавіка (4 мая) 1911, вёска Станіславова, Полацкі павет — 11 жніўня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Станіславова Полацкага павета Віцебскай губерні (цяпер у Шумілінскім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь). У Чырвонай Арміі з 1930 г. У 1934 годзе скончыў Кіеўскую ваенную школу сувязі, у 1941 годзе Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. 3 1945 года на 2-м Далёкаўсходнім фронце.
Намеснік начальніка аддзела штаба арміі падпалкоўнік М. А. Ласкуноў вызначыўся 11 жніўня 1945 г. З баявым заданнем вылецеў самалётам у злучэнне, якое вяло бой за горад Фуцзінь (Кітай), пры пасадцы самалёт быў падбіты. Цяжка паранены Ласкуноў уручыў загад па прызначэнні, чым забяспечыў вырашэнне задачы па авалоданні вузлом супраціўлення японскіх войск. Памёр ад ран 11.08.1945 г. Пахаваны ў горадзе Фуцзінь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ласкуноў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1999. — Т. 9. — С. 143.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Аляксеевіч Ласкуноў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 4 мая
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім павеце
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Пахаваныя ў Кітаі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-японскай вайны
- Падпалкоўнікі СССР
- Памерлі ў Кітаі