Перайсці да зместу

Мікалай Аляксеевіч Някрасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксеевіч Някрасаў
руск.: Николай Алексѣевичъ Некрасовъ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 лістапада (10 снежня) 1821[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1877 (8 студзеня 1878)[1][2] (56 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Зінаіда Някрасава[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, аўтабіёграф, літаратурны крытык, журналіст, публіцыст
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Мікалай Аляксеевіч Някрасаў (руск.: Николай Алексѣевичъ Некрасовъ; 28 лістапада (10 снежня) 1821[1][2], Няміраў, Падольская губерня[3]27 снежня 1877 (8 студзеня 1878)[1][2], Санкт-Пецярбург[4]) — расійскі паэт, пісьменнік і публіцыст.

Вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі (1832—37). У 1839—40 вольнаслухач Пецярбургскага ўніверсітэта. Першы зборнік вершаў — «Мары і гукі» (1840). У 1845 годзе выдаў зборнік «Фізіялогія Пецярбурга» (ч. 1—2), у 1846 — «Пецярбургскі зборнік», у якіх змешчаны творы пісьменнікаў натуральнай школы. Выдаваў і фактычна рэдагаваў часопіс «Современник» (1847—66), з 1868 рэдактар часопіса «Отечественные записки». Збліжэнне з В. Бялінскім, пазней супрацоўніцтва з М. Чарнышэўскім і М. Дабралюбавым зрабілі ўплыў на фарміраванне яго рэв.-дэмакратычнага светапогляду і глыбока народную рэалістычную творчасць.

Вершы 1840-х гадоў востра сацыяльныя, у іх спалучаецца пранікнёны лірызм з бязлітаснай сатырай. Праз усю творчасць М. Някрасава праходзіць тэма народа, увасобленая ў разнастайнасці тыпаў і характараў: цыкл вершаў «Пра надвор’е», вершы «Роздум каля параднага пад’езда», «На Волзе», «Плач дзяцей», «Чыгунка», «Песня пра свабоднае слова», паэмы «Мароз, Чырвоны нос» (1863—64), «Каму на Русі жыць добра» (1866—81, не завершана) і інш. Аўтар паэм «Няшчасныя» (1858, не завершана), «Дзядуля» (1870), «Рускія жанчыны» (1872—73; прысвечана жонкам дзекабрыстаў), сатырычнай «Сучаснікі» (ч. 1—2, 1875—76), раманаў «Тры краіны свету» (1848—49), «Мёртвае возера» (1851, абодва ў сааўтарстве з А. Панаевай) і інш. Пісаў апавяданні, нарысы, фельетоны, драматычныя творы, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы, творы для дзяцей і інш.

Грамадзянская, дэмакратычная, цесна звязаная з фальклорам, паэзія М. Някрасава зрабіла вялікі ўплыў на развіццё рускай літаратуры і літаратуры іншых народаў, у т.л. беларускай.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу

[правіць | правіць зыходнік]
  • ліпень — снежань 1840 — дом Шчанкіна — Свячны завулак, 18;
  • снежні 1840 — пачатак 1841 — дом Барбазана — Неўскі праспект, 49;
  • канец 1841 — пачатак 1842 — даходны дом Галоўкіна — Грэбецкая вуліца, 28;
  • кастрычнік 1845—1848 — Кухарскі завулак, 13, кв. 7;
  • 1848 — чэрвень 1857 — дом княгіні Урусавай — набярэжная ракі Фантанкі, 19;
  • чэрвеня 1857 — даходны дом Імзена — Малая Канюшанная вуліца, 10;
  • канец жніўня 1857 г. — 27 снежня 1877 — дом А. А. Краеўскага — Ліцейны праспект, 36, кв. 4.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Генерал Таптыгін. З выд. — Мн., 1952.
  • Сялянскія дзеці. 2 выд. — Мн., 1955.
  • Дзядуля Мазай і зайцы. З выд. — Мн., 1957.
  • Дзецям. — Мн., 1971.
  • Лірыка. — Мн., 1971.