Мікалай Аляксеевіч Северцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Мікалай Аляксеевіч Северцаў
руск.: Николай Алексеевич Северцов
Северцов Николай Алексеевич.jpg
Дата нараджэння 5 лістапада 1827(1827-11-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1885(1885-02-08) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Аляксей Мікалаевіч Северцаў
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, натураліст, батанік
Навуковая сфера заалогія[2], Зоагеаграфія, арніталогія, батаніка, этнаграфія і геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Францавіч Рулье
Вядомыя вучні Mikhail Menzbier[d]
Узнагароды
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Severtzov».

Nikolai Severtzov на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў[3] (руск.: Николай Алексеевич Северцов; 5 лістапада 1827 — 7 лютага 1885) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле Пятроўскае[4][5] Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра[4].

Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ[4]. Пахаваны на радзіме[4]. Магіла не захавалася[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. Северцава[6]. Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]