Мікалай Аляксеевіч Умаў
Мікалай Аляксеевіч Умаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня (4 лютага) 1846 |
Месца нараджэння | Сімбірск |
Дата смерці | 2 (15) студзеня 1915 (68 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, фізік, філосаф, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | МДУ |
Альма-матар | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава |
Вядомыя вучні | А. В. Цынгер |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Аляксеевіч У́маў (23 студзеня (4 лютага) 1846, Сімбірск — 2 (15) студзеня 1915, Масква) — рускі фізік, філосаф, прадстаўнік прыродазнаўчай плыні рускага касмізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1867 годзе скончыў Маскоўскі універсітэт. У 1871—1893 працаваў у Наварасійскім універсітэце. З 1893 — прафесар Маскоўскага універсітэта. Узначальваў кафедру фізікі, на працягу 17 гадоў быў прэзідэнтам Маскоўскага таварыства даследчыкаў прыроды (рус. Московское общество испытателей природы).
Увёў у навуку такія асноватворныя паняцці, як хуткасць і кірунак руху энергіі, шчыльнасць энергіі ў дадзенай кропцы асяроддзя, прасторавая лакалізацыя патоку энергіі. Развязаў у агульным выглядзе задачу аб размеркаванні электрычных токаў на праводзячых паверхнях адвольнага віду. Адкрыў эфект храматычнай дэпалярызацыі промняў святла, якія падаюць на матавую паверхню. Правёў глыбокі аналіз шматлікіх складаных формул Гаўса ў тэорыі зямнога магнетызму, што дазволіла вызначыць векавыя змены магнітнага поля Зямлі.
Умава лічаць прадстаўніком філасофскага напрамку рускага касмізму, нягледзячы на тое, што філасофскія ўяўленні і светапогляд Умава шмат у чым не супадаюць з традыцыяй рускага касмізму. Космас М. А. Умава — космас фізіка, свабодны ад антрапамарфізму. Ён паказвае, што «нягледзячы на прагрэс прыродазнаўчых навук, антрапаморфны пункт погляду знаходзім і ў сучасных мысліцеляў, якія адрозніваюцца ад старажытных тым, што пераносяць на прыроду ўласцівасці сваёй больш культурнай асобы. Гэтая акалічнасць, несумненна, паказвае, да якой ступені цяжка пазбегнуць яе чалавеку, які імкнецца вызначыць сваё дачыненне да таго „Усё“, якое душыць яго сваёй веліччу і моцай»[2].
Увогуле, погляды на космас ў Н. А. Умава не ўтрымліваюць нават мізэрнага намёку на нейкія гарантыі росту жыцця, яго нястрымнай экспансіі, і тым болей чалавекаразмернасці космасу. Аднесці Н. А. Умава да прадстаўнікоў рускага касмізму дазваляе ягоны погляд на эвалюцыйны працэс. Згодна з меркаваннем Умава, ў аснове эвалюцыйнага працэсу — узрастанне этыкі. Узнікненне маральнага пачуцця, паводле меркавання навукоўца, стала вынікам упарадкаванасці жывога рэчыва, удасканалення фізічнай абалонкі Homo sapiens[3]. Сумленне, гэты «голас Божы ў чалавеку», нараджаецца ў нас як нейкі вышэйшы ўзровень зграбнасці і становіцца магутнай прыладай эвалюцыі: арганізуе псіхіку, парадкуе хаатычныя душэўныя віхуры, адсякае грэх і зло, бо апошнія — своеасаблівыя ўхіленні ад імклівага промня эвалюцыі, яе збоі і тупікі. «Эвалюцыя немагчымая без адбору патрабаванняў натуры, і чалавечае сумленне ў вобласці свядомага — воля — з'яўляецца прыладай гэтага адбору, які перашкаджае жывому вярнуцца ў тыя ўмовы, якія не адпавядаюць яго месцу ў прыродзе», піша Н. А. Умаў[4].
Неабходнай прыкметай жывой матэрыі Умаў лічыць стройнасць. Пры гэтым эвалюцыя жывой матэрыі суправаджаецца павялічэннем колькасці і ўскладненнем якасці стройнасцей у прыродзе. Чалавек у сваіх прыладах і машынах распаўсюджвае гэтыя стройнасці на неарганізаваную матэрыю і змагаецца ў імя гэтых стройнасцей з выпадковым распарадкам падзей у прыродзе. «Стройнасць не можа здзяйсняцца без рэгулятара, і такім рэгулятарам у вышэйшых тыпах жывога з'яўляецца арганізаваная для стройных працэсаў думкі і валявых імпульсаў нервовая сістэма. Мы маем слова, каб выражаць стройнасць у духоўным свеце; гэтае слова — прыгажосць. У вышэйшых тыпах жывога прыгажосць з'яўляецца заступніцаю жыцця і паказальнікам паводзін» [5].
Памёр у 1915 годзе ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ «Тюремная автобиография» Николая Александровича Максимова, The “Prison Autobiography” by Nikolay Alexandrovich Maximov // Историко-биологические исследования — 2016. — Т. 8, вып. 4. — С. 69–89. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Умов Н. А. Эволюция мировоззрения в связи с учением Дарвина //Русский космизм: Антология филосовской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993а. — С. 111—114.
- ↑ Русский космизм: Антология философской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993. — 368 с.
- ↑ Умов Н. А. Роль человека в познаваемом им мире //Русский космизм: Антология философской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993б. — С. 114—128.
- ↑ Умов Н. А. Роль человека в познаваемом им мире //Русский космизм: Антология философской мысли / сост. С. Г. Семеновой, А. Г. Гатчевой. — М.: Педагогика-Пресс, 1993б. — С. 114—128.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуло Д. Д. Николай Алексеевич Умов. М., 1971;
- Предводителев А. С., Николай Алексеевич Умов, 1846—1915, М., 1950.
- Умов Н. А. Избранные сочинения. М. — Л., 1950;
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1846 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ва Ульянаўску
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1915 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Фізікі Расійскай імперыі
- Выпускнікі Першай Маскоўскай гімназіі
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Выкладчыкі МДУ
- Фізікі Расіі
- Філосафы Расіі
- Касмізм