Мікалай Андрэевіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Андрэевіч Кавалёў
руск.: Николай Андреевич Ковалёв
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1937(1937-06-01) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці ветэрынар
Навуковая сфера Ветэрынарыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ, акадэмік ААН РБ
Альма-матар Віцебскі ветэрынарны інстытут
Партыя
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Андрэевіч Кавалёў (нар. 1 чэрвеня 1937 г., вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1992), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Белаурсі (2003), доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959). З 1964 г. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (з 1988 дырэктар). У 1959—1961 гг. працаваў ветэрынарным урачом раённай ветлячэбніцы і галоўным ветэрынарным урачом у саўгасе «Высокаўскі» ў Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць). Член КПСС з 1965 г. З 1992 па 1997 гг. - акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, з 1997 года намеснік, з 2002 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар многіх навуковых работ па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб хатняй і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекцыйнай паталогіі жывёл. Распрацаваў больш за 35 біяпрэпаратаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў жывёлы.

М. А. Кавалёў прымаў удзел у рабоце Сусветных ветэрынарных кангрэсаў у Мексіцы (Мехіка), Аўстраліі (Сідней), Расіі (Масква), Міжнароднага эпізаатычнага бюро ў Парыжы ў 1991, 1993, 1995 гг. і іншых мерапрыемстваў. Доўгі час з’яўляўся членам Усесаюзнай камісіі па біяпрэпаратам Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. Член Еўрапейскага таварыства вірусолагаў, антывіруснай асацыяцыі Рэспублікі Беларусь, рэдакцыйных калегій часопісаў «Эпизоотология, иммунология, фармакология, санитария», «Экология и животный мир».

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

М. А. Кавалёў з’яўляецца аўтарам больш за 360 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і 19 вынаходніцтваў і патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Бешенство животных. — Мн., 1990 (разам з М. Р. Таршысам, П. П. Кузняцовым);
  • Новые методы диагностики зоонозных инфекций. — Мн., 1982;
  • Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. — 2-е изд. — Мн., 1990 (у сааўт.).
  • Классическая и современная иммунология / Р. В. Тузова-Юсковец, Н. А. Ковалёв. — Мн.: Белорусская наука, 2006. — 691 с. — На рус. яз. — ISBN 985-08-0758-X

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

М. А. Кавалёў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]