Перайсці да зместу

Мікалай Апанасавіч Герасімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Апанасавіч Герасімаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1903(1903-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1977(1977-09-17) (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мікалай Апанасавіч Герасімаў (руск.: Николай Афанасьевич Герасимов; 26 кастрычніка 1903, Пецярбург, Расія — 17 верасня 1977, Магілёў) — рускі і беларускі празаік.

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1903 года ў Пецярбургу ў сям’і служачага. Працаваў справаводам у Малаяраслаўскім павятовым выканкаме Калужскай вобласці, інструктарам у спартыўных арганізацыях. У 1925–1927 гг. служыў у Чырвонай Арміі[1]. Пасля працаваў рабочым на суднабудаўнічым заводзе, на трыкатажнай фабрыцы, на будаўніцтве ў Ленінградзе[2].

Пасля заканчэння Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў 1937 г. служыў ваенным урачом[1].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў у 254-м батальёне аэрадромнага абслугоўвання 1-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіі, 11-м асобным дывізіёне 1-га корпуса проціпаветранай абароны Маскоўскай ваеннай акругі, 404-м складзе Маскоўскай ваеннай акругі, аэрадроме спецпрызна 5-й авіяцыі далёкага дзеяння[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працягнуў службу ў арміі. У 1956 г. звольнены з вайсковай службы[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 г[2].

З 1957 г. жыў у Магілёве[2]. Працаваў на Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві, намеснікам загадчыка Магілёўскага абласнога аддзела аховы здароўя[1].

Памёр 17 верасня 1977 года ў Магілёве. Пахаваны там жа[2].

У друку выступіў у 1921 г. з нарысамі, вершы друкаваў з 1926 г. Пісаў на рускай мове. Псеўданімы: Протва Н.[3] Аўтар аповесцей «Где сходятся берега» (Москва, 1931), «Простуда» (Москва, 1932), «Огонь над Каличевкой» (Чкалов, 1955), «Завтрашний день принадлежит тебе» (Москва, 1966), рамана «Узлы» (Москва, 1932)[2].

  1. а б в г д е Герасимов Николай Афанасьевич — Медицинские работники Могилевской области (руск.). Праверана 4 жніўня 2024.
  2. а б в г д Герасімаў Мікалай – Белліт  (8 кастрычніка 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
  3. Мікалай Апанасавіч Герасімаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»