Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў
| Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 19 снежня 1917 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 лютага 2008 (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | партызан |
| Званне | палкоўнік |
| Камандаваў | Партызанская група «Бура» |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Мікалай Апанасавіч Міхайлашаў (19 снежня 1917, Прочнаакопская[d] — 7 лютага 2008, Мінск) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў станіцы Прочнаакопская (цяпер Новакубанскі раён Краснадарскага края). Працаваў сакратаром шматтыражнай газеты кансервавага завода. Член КПСС з 1939 года. З 1939 года працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі Пінскай вобласці. З чэрвеня 1941 года — у нямецкім тыле: камандзір групы, аддзялення, узвода, намеснік камандзіра Чачэрскага партызанскага атрада, са жніўня 1942 года намеснік начальніка разведкі партызанскай групы «Наперад» НКДБ СССР, з мая 1943 года намеснік камандзіра атрада, потым — Добрушскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, з чэрвеня па кастрычнік 1943 года член Добрушскага падпольнага РК КП(б)Б. У красавіку — ліпені 1944 года камандзір партызанскай групы «Бура».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года старшаму лейтэнанту дзяржаўнай бяспекі Мікалаю Апанасавічу Міхайлашаву нададзена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1944—1976 гадах працаваў у органах КДБ БССР. Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Мінску.
Аўтар кнігі «Бура гневу» (1971).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У вёсцы Копішча каля Мінска ў гонар Мікалая Міхайлашава названа адна з вуліц.
- У Копішчы адкрыта мемарыяльная дошка Мікалаю Міхайлашаву на доме па вуліцы Мікалая Міхайлашава, 1[1][2].
- Мурал з выявай Героя Савецкага Саюза Мікалая Міхайлашава і эпізоду з дзейнасці партызанскага атрада размешчаны на будынку па вуліцы Савецкай, 7 у Добрушы Гомельская вобласць[3].
- Імя Мікалая Міхайлашава нададзена гімназіі ў Карме Гомельскай вобласці[4]. У гімназіі ёсць экспазіцыя прысвечаная Міхайлашаву. На будынку гімназіі размешчана мемарыяльная дошка Мікалаю Міхайлашаву[4].
- Мурал у памяць Міхайлашава размешчаны на будынку гімназіі (вул. Паркавая, 1), названай яго імем у Карме Гомельскай вобласці (25.11.2025)[5]. Мурал адкрыты напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення Кармяншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мемориальную доску Николаю Михайлашеву открыли под Минском. БелТА.
- ↑ Мемориальную доску Герою Советского Союза Николаю Михайлашеву открыли сегодня в деревне Копище.
- ↑ Мурал в честь Героя Советского Союза Николая Михайлашева. Добрушскi край.
- ↑ а б Государственное учреждение образования "Гимназия г. п. Корма имени Н. А. Михайлашева".
- ↑ а б В Корме открыли мурал Николаю Михайлашеву. Зара над Сожам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Колпакиди А., Прохоров Д. Внешняя разведка России. — СПб.—М., 2001.
- Кубани славные сыны. Кн. 2. — Краснодар, 1985.
- Люди легенд. — Вып. 2. — М., 1966.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме»
- Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
- Асобы
- Члены КПСС
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Краснадарскім краі