Мікалай Валянцінавіч Лук’янаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мікалай Валянцінавіч Лук’янаў
Дата нараджэння 5 верасня 1949(1949-09-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 2008(2008-09-21) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр, кампазітар, кінарэжысёр
IMDb ID 0525749

Мікалай Валянцінавіч Лук’янаў (5 верасня 1949, г. Ваўкавыск — 21 верасня 2008, г. Мінск, Беларусь) — рэжысёр, акцёр, кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Валгаградскім вучылішчы мастацтваў на акцёрскім аддзяленні, у Валгаградскім педагагічным інстытуце. Працаваў акцёрам у Валгаградскім тэатры драмы і Разанскім ТЮГе. Напісаў музыку і песні ў 8 тэатральных спектакляў. У 1976 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня А. Б. Столпера). З 1976 па 1994 гады працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам кінастудыі «Беларусьфільм». З 1995 па 2001 пражываў у Ерусаліме, акрамя іншага працаваў акцёрам у тэатры «Каўчэг». Друкаваўся ў літаратурных часопісах. Выкладаў у мінскім Універсітэце культуры (майстэрня кінадраматургаў). Працаваў Галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм»[1].

Акцёрскія працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Был настоящим трубачом — 1973
  • Легко быть добрым — 1976
  • В профиль и анфас — 1977
  • Голубой карбункул — 1979
  • Капитан Соври-голова — 1980
  • Не забудьте выключить телевизор — 1986
  • Мужчины не плачут — 2004
  • Призвание — 2005
  • Ваша честь — 2007

Рэжысёрскія працы[правіць | правіць зыходнік]

  • В профиль и анфас — 1977
  • Голубой карбункул — 1979
  • Капитан Соври-голова — 1980
  • Юрка — сын командира — 1984
  • Не забудьте выключить телевизор — 1986
  • Человек из черной «Волги» — 1990
  • Улицы разбитых фонарей-8 — 2007
  • Бои без правил | 26-я серия
  • Улицы разбитых фонарей-9 — 2008
  • Невиновный | 10-я серия
  • Немного соли в холодной воде | 12-я серия

Зноскі