Мікалай Васілевіч Безберды
| Мікалай Васілевіч Безберды | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 28 студзеня 1947 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, мастак-афарміцель |
| Вучоба | |
| Член у | |
Мікалай Васілевіч Безберды (нар. 28 студзеня 1947, г. Уладзімір, Расія) — беларускі мастак, працуе ў галіне мастацкага афармлення інтэр’ераў і грамадскіх прастораў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 студзеня 1947 года ў горадзе Уладзіміры ў Расіі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1967 годзе і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1976 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне мастацкага афармлення інтэр’ераў грамадскіх будынкаў, музеяў, выставачных прастораў, а таксама афармлення гарадскіх свят. Сярод асноўных твораў: праект рэспубліканскай мастацкай выстаўкі «Заўсёды напагатове», экспазіцыя «Алімпіяда-80» на ВДНГ Беларусі; комплекснае афармленне Мінскага вучылішча грамадзянскай авіяцыі, экспазіцыі Літаратурнага музея Я. Купалы і беларускага раздзела на Міжнародным гандлёва-прамысловым кірмашы ў Гановеры (Германія), а таксама афармленне мінскіх плошчаў да розных свят[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Безберды Мікалай Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Безберды Мікалай Васільевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Васілевіч Безберды на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ва Уладзіміры (Расія)
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Дызайнеры інтэр’ераў Беларусі
- Мастакі-афарміцелі Беларусі