Мікалай Васілевіч Сеўбітаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Сеўбітаў
Дата нараджэння 8 ліпеня 1947(1947-07-08) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Мікалай Васілевіч Сеўбітаў (8 ліпеня 1947, Новамаскоўск, Тульская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1971 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у праектных арганізацыях Яраслаўля. З 1978 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Яраслаўлі ім запраектаваны 300-кватэрны жылы дом у Паўночным жылым раёне, навучальны корпус медыцынскага інстытута.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): блок грамадскага харчавання аэрапорта «Мінск-2» (1981), лабараторыя экспертна-крыміналістычных даследаванняў УУС Мінгарвыканкама (1985).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]