Мікалай Васілевіч Спірыдонаў
Мікалай Васілевіч Спірыдонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Васілевіч Спірыдо́наў[1] (нар. 15 сакавіка 1943) — вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Фрунзэ (сучасны Бішкек). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1968—1970 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Наваполацкім філіяле Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1970 года М. В. Спірыдонаў на машынабудаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута, у 1977—1992 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі плазменнай металізацыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па тэхналогіі і абсталяванню павышэння трываласці і даўгавечнасці паверхняў з выкарыстаннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі (лазерных, плазменных і інш.). Сааўтар шэрагу патэнтаў.
Сярод апублікаваных прац:
- Лазерные и плазменные методы упрочнения деталей машин. — Мн., 1988. (разам з А. С. Кабяковым, І. Л. Купрыянавым);
- Композиционные армированные газотермические покрытия для вытяжки проволоки // Машиностроение: Республиканский межведомственный сборник научных трудов. — Мн., 2000. Вып. 16.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Залаты і сярэбраны медалі ВДНГ СССР (1987, 1988)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спірыдонаў Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).